Царква ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай (Масты)

Царква ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул Першамайскай на выездзе з горада. Пры храме дзейнічае дзіцячая нядзельная школа.

Праваслаўны храм
Царква ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай
53°23′30″ пн. ш. 24°32′12″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадМасты
КанфесіяПраваслаўе
ЕпархіяГродзенская і Ваўкавыская
БлагачыннеМастоўскае
Будаўніцтва2013
Стандзейнічае
Map

Гісторыя

Прыход быў зарэгістраваны 4 красавіка 2011 года. На працягу двух гадоў выраблялася праектная дакументацыя і дакументацыя на атрыманне зямельнай дзяльніцы. Пляцоўка пад будаванне храма была вылучаны 19 сакавіка 2013 года.

Будаўніцтва пачалося ў 2013 годзе. Праз пэўны час была збудавана часовая царква, дзе праходзілі набажэнствы[1].

На 1 студзеня 2015 года была завершана пабудова падмурка асноўнага храма.

17 красавіка 2020 на храме былі ўсталяваны купалы і крыжы[2].

Пробашчы

  • іерэй Іяан Аўсіевіч

Зноскі

Спасылкі