Царква ў імя святой праведнай Іуліаніі Альшанскай (Альшаны)
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Славутасць | |
Царква ў імя святой праведнай Іуліаніі Альшанскай | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Альшаны |
Дата пабудовы | 1994 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў імя святой праведнай Іуліаніі Альшанскай — мураваны праваслаўны храм у в. Альшаны Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Горная.
Сярод жылой забудовы. Пабудавана ў 1994 годзе з сілікатнай цэглы. Прыпісная да Параскеўскай царквы.
Вырашана двума прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі. Над прытворам узведзена драўляная 4-гранная шатровая званіца, апяразаная трохвугольнымі франтонамі і завершана макаўкай. Над аб’ёмам малітоўнай залы — 8-гранны барабан з геаметрызаваным цыбулепадобным купалам і макаўкай ў завяршэнні. Такая ж макаўка над алтарным фасадам. Чырвонай цэглай выкладзены элементы дэкору: зубчастыя карнізы, паясы, броўкі арачных аконных праёмаў і круглых люкарнаў, крыжы[1].