Хуткая гарадская чыгунка ў Труймясце
Хуткая гарадская чыгунка (польск.: Szybka Kolej Miejska, SKM) у Труймясце — гарадская электрычка (S-Bahn), якая абслуговае гарады польскай агламерацыі Труймяста. Першапачаткова сістэма аб'ядноўвала Гданьск, Сопат і Гдыню, але пазней яна была падоўжана ў гарады Слупск, Лембарк, Вэйхерова і Тчэў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/EN57-1089ra_of_Tr%C3%B3jmiejska_SKM.jpg/300px-EN57-1089ra_of_Tr%C3%B3jmiejska_SKM.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/SCHEMAT_LINII_KOLEJOWYCH_W_TR%C3%93JMIE%C5%9ACIE_SKM_PKM.png/300px-SCHEMAT_LINII_KOLEJOWYCH_W_TR%C3%93JMIE%C5%9ACIE_SKM_PKM.png)
Інтэрвал руху на трасе SKM вагаецца ад шасці хвілін да паўгадзіны, у залежнасці ад часу сутак. Рухомы састаў — электрацягнікі, у большасці чатырохвагонныя en57, але сустракаюцца і доўгія, счэпленыя з двух электрацягнікоў.
Кошт праезду вызначаецца зонамі, паміж Гданьскам і Гдыняй — 3 зоны.
Лінія двухкалейная, праходзіць паралельна да чыгуначнай галіны Тчэў — Вэйхерова, з правага боку ў кірунку Гданьск — Гдыня. Паміж асноўнай чыгуначнай галіной і SKM існуюць пераходы.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуткая гарадская чыгунка ў Труймясце
- Афіцыйны сайт SKM Архівавана 8 мая 2017.