Хуліа Гервасіа Перэс

Хуліа Гервасіа Перэс (ісп.: Julio Gervasio Pérez Gutiérrez; 19 чэрвеня 192622 верасня 2002) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

Футбол
Хуліа Гервасіа Перэс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся19 чэрвеня 1926(1926-06-19)
Памёр22 верасня 2002(2002-09-22) (76 гадоў)
Пахаванне
ГрамадзянстваСцяг Уругвая Уругвай
Пазіцыянападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1946—1948Сцяг Уругвая Расінг (Мантэвідэа)
1948—1950Сцяг Уругвая Рывер Плэйт (Мантэвідэа)
1950—1957Сцяг Уругвая Насьяналь
1957Сцяг Бразіліі Інтэрнасьянал
1958—1960Сцяг Уругвая Суд Амерыка
Нацыянальная зборная[* 2]
1950—1957Сцяг Уругвая Уругвай22 (8)
Трэнерская кар’ера
1964—1967Сцяг Уругвая Суд Амерыка
1968Сцяг Уругвая Расінг (Мантэвідэа)
1979—1980Сцяг Уругвая Дэфенсар Спортынгтрэнер
1980Сцяг Парагвая Алімпія (Асунсьён)
1981Сцяг Уругвая Фенікс (Мантэвідэа)
1982—1983Сцяг Мексікі Веракрус
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
ЗолатаБразілія 1950
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пачаў гуляць у клубе «Расінг» з Мантэвідэа ў 1946 годзе. Дэбютаваў у першым дывізіёне Уругвая ў 1948 годзе ў складзе іншага сталічнага клуба — «Рывер Плэйта».

З 1950 па 1957 год ён гуляў за клуб «Насьяналь», стаўшы чэмпіёнам Уругвая чатыры разы. Ён правёў 22 матчы і забіў 8 галоў за зборную Уругвая, з 1950 па 1957 год. У 1950 годзе ў складзе зборнай ён стаў чэмпіёнам свету па футболе. Удзельнік чэмпіянату Паўднёвай Амерыкі 1955.

У 1957 годзе выступаў у Бразіліі за клуб «Інтэрнасьянал». Праз год Перэс вярнуўся ва Уругвай і выступаў у прафесійным футболе да 1960 года ў клубе «Суд Амерыка». Затым правёў 3 гады ў рэгіянальных аматарскіх лігах дэпартаментаў Канелонеса, Лавальехі і Рочы.

Пасля завяршэння кар’еры працаваў трэнерам у розных уругвайскіх клубах. Трэніраваў таксама парагвайскую «Алімпію» ў 1980 годзе, а затым мексіканскі клуб «Веракрус».

Хуліа Гервасіа Перэс памёр 22 верасня 2002 года ў Мантэвідэа.

Тытулы

  • Чэмпіён Уругвая (4): 1950, 1952, 1955, 1956
  • Чэмпіён свету (1): 1950

Зноскі

Літаратура

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці