Хорда (заалогія)
Хорда (грэч. χορδή, струна) — унутраны шкілет у выглядзе падоўжнага пругкага храсткападобнага стрыжня, пакрытага шчыльнай абалонкай у хордавых жывёл. Выконвае апорную функцыю, садзейнічаючы падтрыманню формы цела.
У ланцэтніка, кругларотых, некаторых рыб (асятровых, дваякадыхальных, суцэльнагаловых) захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, у астатніх пазваночных і абалоннікаў — толькі ў эмбрыёнаў; у дарослых у значнай меры замяшчаецца больш трывалымі касцявымі ўтварэннямі — пазванкамі, якія фарміруюць пазваночнік.
Літаратура
- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с. ISBN 978-985-03-1367-6.
Спасылкі
- Лебёдкина Н. С. Хорда (биол.) Архівавана 30 кастрычніка 2013. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці