Хольгер Бадштубер

нямецкі футбаліст

Хо́льгер Ба́дштубер (ням.: Holger Badstuber; нар. 13 сакавіка 1989, Мемінген, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2015).

Футбол
Хольгер Бадштубер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся13 сакавіка 1989(1989-03-13)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Германія
Рост189 см
Вага78 кг
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—2000Германія Рот
2000—2002Германія Штутгарт
2002—2007Германія Баварыя
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2017Германія Баварыя119 (1)
2007—2016  Германія Баварыя II56 (7)
2017  Германія Шальке 0410 (0)
2017—2020Германія Штутгарт56 (4)
2020—2021Германія Штутгарт II28 (0)
2021Швейцарыя Люцэрн14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008Германія Германія (да 19)2 (0)
2008Германія Германія (да 20)3 (0)
2009—2010Германія Германія (да 21)8 (2)
2010—2015Германія Германія31 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
БронзаПАР 2010
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Хольгер з’яўляецца выхаванцам клуба «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клубаў «Штутгарт» і «Баварыя».

Прафесійны дэбют Бадштубера адбыўся 27 ліпеня 2007 года ў хатнім матчы першага тура Трэцяй Бундэслігі супраць клуба «Уніён» з Берліна, які скончыўся паражэннем гасцей з лікам 1:2. Пасля гэтага падрыхтоўку да сезона 2008/09 правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», з якой 1 лютага 2009 года падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 года. Сваю першую гульню ў Бундэслізе правёў 8 жніўня 2009 года ў матчы першага тура супраць «Гофенгайма» (1:1).

У пачатку 2010 года падоўжыў кантракт з «Баварыяй» да 2014 года, а ў пачатку 2013 года — да 2017 года. З канца 2012 года ён стаў радзей з’яўляцца на полі з-за шматлікіх траўм, сезон 2013/14 увогуле прапусціў поўнасцю. У студзені 2017 года быў арандаваны клубам «Шальке 04»[4]. Па заканчэнні сезона «Баварыя» абвясціла аб зыходзе Бадштубера з каманды[5].

У жніўні 2017 года, адмовіўшы маскоўскаму «Спартаку», падпісаў кантракт са «Штутгартам»[6]. У ліпені 2018 года падоўжыў кантракт са швабскім клубам на тры гады[7]. У 2020 годзе быў пераведзены ў другую каманду і да канца сезона 2020/21 выступаў за «Штутгарт II».

У ліпені 2021 года стаў іграком швейцарскага «Люцэрна». У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.

У верасні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

29 мая 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Венгрыі, выйшаўшы на змену замест Арнэ Фрыдрыха.

Дасягненні

«Баварыя»:

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Record #1023066750 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • «Бавария» отдала Бадштубера в аренду «Шальке». football.by.
  • Бадштубер покинет «Баварию» и будет играть за рубежом. by.tribuna.com.
  • Бадштубер стал игроком «Штутгарта». by.tribuna.com.
  • «Штутгарт» продлил контракт с Бадштубером контракт на 3 года. by.tribuna.com.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці