Хойнаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Хо́йнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хойна.

Хойнаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрХойна
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
17 красавіка 1959
Дата скасавання16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)953
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вулькаўскага сельсавета[1].

17 красавіка 1959 года ў склад Невельскага сельсавета Пінскага раёна пералічаны вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна Вулькаўскага сельсавета, цэнтр Невельскага сельсавета перанесены ў вёску Хойна, а сельсавет перайменаваны ў Хойнаўскі, тады ж са складу сельсавета ў склад Дубайскага сельсавета пералічана вёска Перахрэсце[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1336 чалавек[4], з іх 83,2 % — беларусы, 14,2 % — украінцы, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 953 чалавекі[6].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.