Хасэ Куэста Манерэа

Хасэ Куэста Манерэа (ісп.: José Cuesta Monereo; 18957 кастрычніка 1981[1] ) — іспанскі ваенны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання ў Севільі.

Хасэ Куэста Манерэа
Дата нараджэння1895
Месца нараджэння
Дата смерці7 кастрычніка 1981(1981-10-07)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званнегенерал-лейтэнант і брыгадны генерал
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Order of Cisneros Grand Cross of the Military Merit - White Badge War Merit Cross Grand Cross of Naval Merit with white badge Grand Cross of the Imperial Order of the Yoke and Arrows Grand Cross of the Aeronautical Merit (Spain) - White Decoration

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Хаэн.

У 1913 годзе скончыў Пяхотную акадэмію Таледа, у 1920 годзе — Мадрыдскі ваенны каледж. Удзельнічаў у Рыфскай вайне. Служыў ад’ютантам генерала Мігеля Кабанельяса[2][3].

З лютага 1936 года быў начштаба II ваеннай акругі ў Севільі[4]. Далучыўся да змовы супраць урада Народнага фронту. Адказваў за падрыхтоўку паўстання ў Севільі[5][6]. Выступіў супраць уладаў раніцай 18 ліпеня 1936 года разам з генералам Кейпа дэ Льянай[7]

Са снежня 1936 года знаходзіўся на пасадзе начальніка штаба Паўднёвай арміі нацыяналістаў[8], якую займаў да канца грамадзянскай вайны ў Іспаніі[9].

Пры ўрадзе Франка быў ваенным губернатарам Кампа-дэ-Гібралтара, генерал-капітанам Балеарскіх астравоў і начальнікам Цэнтральнага генеральнага штаба, даслужыўшыся да звання генерал-лейтэнанта[1].

Памёр у Мадрыдзе, пахаваны ў Севільі[1].

Крыніцы