Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў (харв.: Hrvatska akademija znanosti i umjetnosti; HAZU; раней: Югаслаўская акадэмія навук і мастацтваў (харв.: Jugoslavenska akademija znanosti i umjetnosti) — JAZU) — вышэйшая навуковая ўстанова Харватыі. Штаб-кватэра акадэміі знаходзіцца ў горадзе Заграб. Прэзідэнт акадэміі Мілан Могуш[hr].

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

Гісторыя

Ідэя стварэння Акадэміі ўзнікла ў 1848 годзе па ініцыятыве Ёсіпа Юрая Штросмаера. 4 сакавіка 1866 года ў Заграбе была заснавана Югаслаўская акадэмія. З 1945 па 1990 год акадэмія была часткай Акадэміі навук Югаславіі. З 1990 года — незалежная навуковая ўстанова, статус якой быў замацаваны ў канстытуцыі Харватыі.

Структура

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў складаецца з 9 секцый.

Акадэмічныя падраздзяленні

  • Навуковыя цэнтры
  • Музеі і галерэі
  • Архіў Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
  • Бібліятэка Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
  • Дэндрарый у Трстэне
  • Фонд Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў

Прэзідэнты акадэміі

  • Франья Рачкі[hr] (1866—1886)
  • Паваа Мухіч[hr] (1887—1890)
  • Ёсіп Торбар[hr] (1890—1900)
  • Тадзія Смічыклас[hr] (1900—1914)
  • Томіслаў Марэціч[hr] (1915—1918)
  • Уладзімір Мажураніч[hr] (1918—1921)
  • Густаў Яначак[hr] (1921—1924)
  • Гаўра Манойлавіч[hr] (1924—1933)
  • Альберт Базала[hr] (1933—1941)
  • Тома Маціч[hr] (1942—1946)
  • Андрыя Штампар (1947—1958)
  • Грга Новак[hr] (1958—1978)
  • Якаў Сіроткавіч[hr] (1978—1991)
  • Іван Супек[hr] (1991—1997)
  • Іва Падаван[hr] (1997—2003)
  • Мілан Могуш[hr] (2003 —)

Спасылкі