Ханс Шпрынгінклее

Ханс Шпрынгінклее (ням.: Hans Springinklee; паміж 1490 і 1495 гг., Нюрнберг — каля 1540 г., Нюрнберг) — нямецкі жывапісец, малявальшчык і гравёр па дрэве эпохі Паўночнага Адраджэння. Вучань і памочнік Альбрэхта Дзюрэра.

Ханс Шпрынгінклее
ням.: Hans Springinklee
Род дзейнасцігравёр, мастак, ксілограф
Дата нараджэння1495[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці1540[3][4]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічных звестак пра мастака вельмі мала. Невядомыя ні дакладная дата яго нараджэння, ні дата смерці. Першая пісьмовая згадка яго імя адносіцца да 1520 года: пастановай Нюрнбергскай гарадской рады яму было даручана ўпрыгожыць пакоі палацавага замка да візіту імператара Карла V. У 1547 годзе друкар і гравёр Іаган Нойдзёрфер Старэйшы паведамляў, што Шпрынгінклее жыў у доме Дзюрэра. Вядомыя яго гравюры 1512—1513 гадоў; аднак пасля 1524 года сведчанні пра яго жыццё адсутнічаюць. Верагодна, ён жыў у Нюрнбергу да 1540 года.

У якасці супрацоўніка Дзюрэра Ханс Шпрынгінклее прымаў актыўны ўдзел у стварэнні некаторых гравюр на дрэве па замовах імператара Максіміліяна I: («Таерданк», «Вайскуніг»), Трыўмфальная арка імператара Максіміліяна I.

У слоўніку Наглера згадваецца семдзесят тры гравюры на дрэве, якія прыпісваюць Шпрынгінклею.

З 1516 года Шпрынгінклее выконваў ілюстрацыі да Бібліі, выдадзенай у Нюрнбергу Антонам Кобергерам. Ён таксама аформіў некалькі выданняў кнігі «Вертаград духоўны» (Hortulus animae), для якой было створана больш за сто гравюр на дрэве.

Зноскі

  • Hans Springinklee // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Hans Springinklee // MAK
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці