Хаві

іспанскі футбаліст і трэнер

Хаві Эрнандэс (катал.: Xavier Hernández i Creus; нар. 25 студзеня 1980, Тэраса, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Атрымаў вядомасць дзякуючы выступам «Барселону» (дзе быў капітанам) і нацыянальную зборную Іспаніі. Лічыцца адным з найвялікшых паўабаронцаў усіх часоў і лепшым плеймейкерам свайго пакалення.

Футбол
Хаві Эрнандэс
Агульная інфармацыя
МянушкаXavi
Нарадзіўся25 студзеня 1980(1980-01-25) (44 гады)
Грамадзянства Іспанія
Рост170 см
Вага68 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубІспанія Барселона
Пасадагалоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2000 Іспанія Барселона B 61 (4)
1998—2015 Іспанія Барселона 505 (58)
2015—2019 Катар Аль-Сад 82 (21)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997Іспанія Іспанія (да 17)10 (2)
1997—1998Іспанія Іспанія (да 18)10 (0)
1999Іспанія Іспанія (да 20)6 (2)
1998—2001Іспанія Іспанія (да 21)25 (7)
2000Іспанія Іспанія (да 23)6 (2)
2000—2014Іспанія Іспанія133 (12)
1998—2016Каталонія Каталонія12 (2)
Трэнерская кар’ера
2019—2021 Катар Аль-Сад
2021— Іспанія Барселона
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
СрэбраСідней 2000футбол
Чэмпіянаты свету
ЗолатаПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
БронзаПАР 2009
СрэбраБразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
ЗолатаАўстрыя/Швейцарыя 2008
ЗолатаПольшча/Украіна 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам «Барселоны».

Клубная кар’ера

«Барселона»

Хаві паступіў у Ла Масію, юнацкую акадэмію «Барселоны», у 11 гадоў. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 18 жніўня 1998 года ў матчы супраць «Мальёркі». З тых часоў ёнў згуляў больш за 700 матчаў, забіў больш за 80 галоў і аддаў больш за 180 галявых перадач больш чым 50 розных гульцам. Хаві стаў першым гульцом «Барселоны», які згуляў 150 міжнародных матчаў.

Разам з каталонскім клубам 8 разоў выйграваў чэмпіянат Іспаніі, а таксама стаў чатырохразовым пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2005/06, 2008/09, 2010/11, 2014/15). Ён таксама быў прызнаны лепшым гульцом фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў у 2009 годзе.

«Аль-Сад»

21 мая 2015 года Хаві абвясціў аб тым, што летам сыдзе з «Барселоны», а новым клубам стане катарскі «Аль-Сад». Апошнім матчам у складзе «сіне-гранатавых» стаў фінал Лігі чэмпіёнаў 6 чэрвеня, у якім «Барселона» перамагла «Ювентус» з лікам 3:1. 11 чэрвеня 2015 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Аль-Сада»[1].

У маі 2019 года згуляў апошні матч за «Аль-Сад» і завяршыў кар’еру іграка[2]. Неўзабаве ён афіцыйна быў прызначаны галоўным трэнерам катарскай каманды і падпісаў двухгадовы кантракт[3].

Міжнародная кар’ера

Хаві выйграў чэмпіянат свету 1999 сярод гульцоў да 20 гадоў за зборную Іспаніі, а таксама сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях 2000 у Сіднеі. Дэбютаваўшы за дарослую каманду ў 2000 годзе, ён сыграў больш за 120 матчаў за нацыянальную зборную і аказаў велізарны ўплыў на поспехі каманды. Хаві адыграў ключавую ролю ў перамозе зборнай Іспаніі на чэмпіянаце свету 2010, таксама як і на чэмпіянатах Еўропы ў 2008 і 2012 гадах. УЕФА прызнала яго лепшым гульцом чэмпіянату Еўропы 2008. Хаві уваходзіў у сімвалічныя зборныя чэмпіянату свету 2010 і чэмпіянатаў Еўропы 2008 і 2012 гадоў. У фінале чэмпіянату Еўропы 2012 Хаві аддаў 2 галявыя перадачы і стаў першым гульцом у гісторыі, які аддаваў галявыя перадачы ў двух фіналах чэмпіянатаў Еўропы запар.

5 жніўня 2014 года Хаві афіцыйна абвясціў аб сваім зыходзе з нацыянальнай зборнай.

Трэнерская кар’ера

У маі 2019 года стаў галоўным трэнерам катарскага «Аль-Сада», дзе перад гэтым выступаў у якасці іграка. Прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Катара ў сезоне 2020/21, таксама па два разы выйграў Кубак Катара і Кубак эміра Катара, аднойчы — Кубак зорак Катара.

6 лістапада 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Барселоны»[4], а 8 лістапада адбылася афіцыйная прэзентацыя Хаві ў якасці галоўнага трэнера каманды[5].

Узнагароды

Хаві выйграў большую колькасць трафеяў (25), чым любы іншы іспанскі гулец у гісторыі. Ён быў ганараваны ўзнагароды лепшага гульца 2010 па версіі часопіса World Soccer. Хаві пяць разоў быў намінаваны на Залаты Мяч і займаў трэцяе месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах. У 2011 годзе ён заняў другое месца ў галасаванні на прыз найлепшаму футбалісту года ў Еўропе, саступіўшы толькі Ліянелю Месі. IFFHS чатыры гады запар прызнавала яго лепшым плеймейкерам (2008, 2009, 2010, 2011). Хаві пяць гадоў запар уваходзіў у сімвалічную зборную года па версіі УЕФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012) і шэсць гадоў запар у сімвалічную зборную па версіі ФІФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013).

Зноскі

Спасылкі