Фінікійская мова

Фінікійская мова — мова фінікійцаў, якая выкарыстоўвалася ў II—I тысячагоддзях да н.э. і ў пачатку I тысячагоддзя нашай эры. Належыць да ханаанскай падгрупы семіцкіх моў.

Фінікійская мова
КраіныЛіван, Сірыя, Ізраіль, Іспанія, Італія, Алжыр, Туніс, Кіпр, Мальта
РэгіёныБлізкі Усход, Паўднёва-Усходняя Еўропа, Паўночная Афрыка
ВымерлаVIII ці IX стагоддзе
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Афразійская макрасям'я

Семіцкая сям'я
Заходнесеміцкая галіна
Цэнтральнасеміцкая група
Канайская падгрупа
Пісьменнасцьфінікійскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97фик 738
ISO 639-1
ISO 639-2phn
ISO 639-3phn
IETFphn
Glottologphoe1239
Вікіпедыя на гэтай мове

Па марфалогіі і лексіцы блізкая да старажытнаяўрэйскай.

Выкарыстоўваўся як лінгва франка ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, Сірыі, Іспаніі, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры. Відаць, мела дыялектнае дзяленне, у тым ліку падзялялася на паўночна-фінікійскую, ціра-сідонскую, кіпрскую, пунічнае і інш. дыялекты.

Спецыфічнымі рысамі фінікійскай мовы ў параўнанні з біблейскім варыянтам старажытнаяўрэйскай з'яўляюцца:

  • «оканне» (амарэйскаму, угарыцкаму і яўрэйскаму гуку ā адпавядае фінікійскі ō > ū)
  • захаванне двухзычнага канца слова пасля страты флексіі (пар.: 'abd раб, але яўр. 'äbäd)
  • наяўнасць энклітычнага займенніка 3-й асобы адз. лік муж. і жан. роду на -'
  • утварэнне каўзатыўнай пароды з дапамогай прэфіксаў yi-, 'i-

У канцы XI ст. да н.э. у фінікійскай мове адбылося знікненне фарынгальных і ларынгальных зычных.

Для запісу фінікійскіх тэкстаў ужывалася спачатку біблскае пісьмо, затым — адмысловае фінікійскае пісьмо, якое паклала пачатак літарным сістэмам пісьма. Пасля асіміляцыі фінікійскіх уладанняў Рымам рабіліся спробы фіксаваць тэксты на выміраючай фінікійскай мове замест фінікійскага пісьма грэчаскім і лацінскім пісьмом, якія паходзілі ад яго ж.

Гл. таксама

Літаратура

  • Шифман И. Ш. Финикийский язык. — М.: Издательство восточной литературы, 1963. — 68 с. — (Языки зарубежного Востока и Африки).

Спасылкі