Фёдар Трафімавіч Касцюковіч

Фёдар Трафімавіч Касцюковіч (1 сакавіка 1902, в. Боркі, Мінская губерня — 15 ліпеня 1994) — беларускі спецыяліст у галіне эканомікі лясной гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1966), кандыдат эканамічных навук, прафесар (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Фёдар Трафімавіч Касцюковіч
Дата нараджэння1 сакавіка 1902(1902-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці15 ліпеня 1994(1994-07-15) (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасцівыкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар сельскагаспадарчых навук і кандыдат эканамічных навук
Альма-матар

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1902 года ў в. Боркі Мінскай губерні (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці).

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі (1928), Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (аспірантура).

Працаваў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі (г. Пушкіна, Маскоўская вобласць; з 1938, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі (1948—1953, дырэктар), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1953—1961, рэктар, адначасова загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1967—1981, прафесар кафедры эканомікі сельскай гаспадаркі).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка, арганізацыя і планаванне лесагаспадарчай вытворчасці; размяшчэнне дрэвавых парод; роля лесу і асаблівасці мнагалетніх насаджэнняў у лясной гаспадарцы, ахоўных насаджэннях; вышэйшая лесатэхнічная адукацыя.

Літаратура

  • Основы социалистического лесохозяйственного производства : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук / Ф. Т. Костюкович. — Минск, 1962.
  • Касцюковіч Фёдар Трафімавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 504.
  • Касцюковіч Фёдар Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 162.
  • Костюкович Федор Трофимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 243.
  • Костюкович Федор Трофимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 141.
  • Лесоэкономической науке Беларуси — 90 лет / А. В. Неверов, В. П. Демидовец // Труды БГТУ. — Минск, 2013. ― № 7. ― С. 6―8. (В содержании сведения о Костюковиче Ф. Т.)