Фёдар Міхайлавіч Смолаў

расійскі футбаліст

Фёдар Міха́йлавіч Смо́лаў (руск.: Фёдор Михайлович Смолов; нар. 9 лютага 1990, Саратаў, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік маскоўскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Расіі.

Футбол
Фёдар Смолаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імяФёдар Міхайлавіч Смолаў
Нарадзіўся9 лютага 1990(1990-02-09)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства Расія
Рост187 см
Вага80 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубРасія Дынама (Масква)
Нумар10
Маладзёжныя клубы
1997—2005Расія СДЮШАР Сокал (Саратаў)
2005—2006Расія Майстар-Сатурн (Ягор’еўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015Расія Дынама (Масква)68 (3)
2010—2011  Нідэрланды Феенорд11 (1)
2012—2013  Расія Анжы (Махачкала)15 (0)
2014  Расія Анжы (Махачкала)11 (2)
2014—2015  Расія Урал (Екацярынбург)22 (8)
2015—2018Расія Краснадар75 (53)
2018—2021Расія Лакаматыў (Масква)72 (23)
2020  Іспанія Сельта14 (2)
2022—Расія Дынама (Масква)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007Расія Расія (да 17)11 (5)
2008Расія Расія (да 19)5 (3)
2008—2013Расія Расія (да 21)32 (16)
2012—Расія Расія45 (16)
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Заслужаны майстар спорту Расіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

«Дынама»

Нарадзіўся 9 лютага 1990 года ў Саратаве. Выхаванец саратаўскага СДЮСШАР «Сокал»[3]. У 2006 годзе падпісаў з маскоўскім «Дынама» першы прафесійны кантракт. У расійскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у сезоне 2007, у гульні супраць «Прамень-Энергіі». 27 верасня 2008 года ў матчы супраць самарскага клуба «Крылы Саветаў», Фёдар забіў свой першы гол за «Дынама» ў чэмпіянаце Расіі[4].

14 ліпеня 2010 года перайшоў на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд»[5][6]. У чэмпіянаце Нідэрландаў дэбютаваў 8 жніўня ў матчы супраць «Утрэхт», які завяршыўся хатняй перамогай «Феенорда» з лікам 3:1[7]. У 11 матчах чэмпіянату Смолаў забіў адзін гол (у вароты клуба «Вітэс»)[8].

У маі 2011 года, пасля вяртання з «Феенорда», Смолаў забівае ў матчах супраць «Краснадара»[9], нальчыкскага «Спартака»[10], у абодвух выпадках яго галы становяцца вырашальнымі і дапамагаюць «бел-блакітным» перамагчы.

Смолаў у складзе «Анжы»

У ліпені 2012 года Фёдар перайшоў у «Анжы» на правах арэнды. 19 ліпеня ў паядынку супраць венгерскага «Гонведа» ў рамках кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы Смолаў дэбютаваў за новую каманду[11]. 22 ліпеня ў сустрэчы з краснадарскай «Кубанню» адбыўся дэбют нападніка за «Анжы» ў чэмпіянаце Расіі[12]. 2 жніўня 2012 года ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Вітэса», Смолаў забіў вырашальны гол, які дазволіў яго камандзе перамагчы 2:0.

У кастрычніку 2012 года прэзідэнт маскоўскага «Дынама» Генадзь Салаўёў пацвердзіў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, аб тым, што бела-блакітныя збіраюцца вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы»[13]. Аднак у сярэдзіне студзеня стала вядома, што Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона 2012/13[14]. Сваё выступленне за махачкалінскі клуб ігрок Смолаў ацаніў як станоўчае[15].

Правёўшы ўсяго паўгады ў «Дынама», 28 студзеня 2014 года Смолаў у другі раз перайшоў у «Анжы» на правах арэнды[16] з магчымасцю гуляць супраць свайго асноўнага клуба[17]. 6 красавіка 2014 года ў матчы «Анжы»—"Дынама" (4:0) Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю, якая доўжылася 1775 хвілін[18].

1 верасня 2014 года Смолаў зноў быў аддадзены ў арэнду — на гэты раз у екацярынбургскі «Урал»[19], пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы[20]. Забіўшы 2 галы і аддаўшы галявую перадачу, Смолаў быў прызнаны балельшчыкамі «Урала» найлепшым іграком каманды ў верасні[21]. 31 мая 2014 года скончыўся тэрмін арэнды Смолава ў «Урале», а 1 чэрвеня — тэрмін кантракту з «Дынама», у сувязі з чым Смолаў не змог прыняць удзел у стыкавых матчах «Урала».

«Краснадар»

2 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт[22] тэрмінам на 4 гады з футбольным клубам «Краснадар». 6 жніўня 2015 года ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з браціслаўскім «Слованам» забіў пенальці[23] за «Краснадар», а 10 жніўня ў дэрбі з «Кубанню» забіў з гульні[24] ў Чэмпіянаце Расіі, пры гэтым абодва галы былі забітыя ў кампенсаваны час другога тайма і абодва выратавалі «Краснадар» ад паразы.

Стаў з 20 галамі лепшым бамбардзірам расійскага чэмпіянату ў сезоне 2015/16. У наступным сезоне ў гульнях расійскага першынства забіў 18 галоў, але і гэтага хапіла, каб другі раз запар стаць самым эфектыўным форвардам турніру.

«Лакаматыў»

9 жніўня 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў». Сума трансферу склала 9 млн €, кантракт разлічаны на 4 гады з заробкам 3 млн €[25].

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Сельце» да канца сезона 2019/20[26]. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Лакаматыў».

Вяртанне ў «Дынама»

У студзені 2022 года вярнуўся ў маскоўскае «Дынама»[27].

Міжнародная кар’ера

У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, прыняў удзел у 16 гульнях на юнацкім узроўні, адзначыўшыся 8 забітымі галамі.

На працягу 2008—2013 гадоў прыцягваўся ў склад маладзёжнай зборнай Расіі. У студзені 2008 года Смолаў перамог у складзе моладзевай зборнай Расіі на мемарыяле Гранаткіна, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

12 кастрычніка 2012 года ў першым стыкавым матчы за выхад на маладзёжны чэмпіянат Еўропы супраць маладзёжнай зборнай Чэхіі Смолаў забіў два галы і дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу, 2:0[28]. У другім матчы ён на 6-й хвіліне рэалізаваў пенальці ў вароты Чэхіі, гульня завяршылася нічыёй 2:2, што дазволіла зборнай Расіі выйсці на маладзёжны чэмпіянат Еўропы, куды паехаў і Смолаў. Усяго на маладзёжным узроўні адгуляў у 27 афіцыйных матчах, забіў 14 галоў.

14 лістапада 2012 года ў матчы супраць зборнай ЗША (2:2) дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі, дзе ён, выйшаўшы ў стартавым складзе, на 9-й хвіліне адкрыў лік[29]. Гэты гол стаў самым хуткім голам пасля выхаду на поле дэбютантаў зборнай Расіі, а таксама адзіным забітым пачаткоўцам зборнай у першым тайме дэбютнага матча[30]. У гэтым жа эпізодзе Фёдар атрымаў траўму і не змог працягнуць матч. 7 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у афіцыйным матчы за зборную. Фёдар з’явіўся на полі на 68-й хвіліне замест Аляксандра Кержакова ў гасцявым матчы са зборнай Партугаліі (0:1).

Дасягненні

Камандныя

Дынама (Масква)

Анжы

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2012/13
  • Фіналіст Кубка Расіі: 2012/13

Лакаматыў (Масква)

Расія (мал.)

  • Міжнародны юнацкі турнір памяці першага віцэ-прэзідэнта ФІФА Валянціна Гранаткіна: 2008

Асабістыя

  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Расіі (2): 2015/16 (20 галоў), 2016/17 (18 галоў)

Зноскі

  • Фёдар Смолаў (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  • Крылы Саветаў — Дынама Масква 3:3
  • Смолаў аддадзены ў арэнду «Феенорду» (руск.)(недаступная спасылка). fcdynamo.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2010. Праверана 31.12.2016.
  • Smolov op. uitleenbasis naar Feyenoord (гал.)(недаступная спасылка). Feyenoord. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  • Feyenoord— FC Utrecht 3:1 (гал.). Voetbal International. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  • Smolov heeft laatste duel voor Feyenoord gespeeld. (гал.). «Voetbal International». Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 31.12.2010.
  • Краснадар — Дынама 0:1
  • Спартак-Нальчык — Дынама-Мінск 2:3
  • Анжы — Гонвед 1:0
  • Анжы — Кубань 2:1
  • «Дынама» мае намер вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы» rusfootball.info 28 кастрычніка 2012 г.
  • Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона sovsport.ru 13 студзеня 2013
  • Смолаў: атрымаў вялікае задавальненне, правёўшы год у «Анжы»
  • Фёдар Смолаў — у «Анжы»
  • Смолаў мае права згуляць супраць «Дынама»
  • Фёдар Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю даўжынёй у 1775 хвілін
  • Нападаючы ФК"Дынама" Фёдар Смолаў перайшоў у «Урал» на правах арэнды Архівавана 5 лютага 2016.
  • Агент Смолава: «Фёдар пайшоў у арэнду ў „Урал“, пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы»
  • Балельшчыкі «Урала» прызналі Смолава найлепшым іграком каманды ў верасні (руск.)
  • Смолаў падпісаў кантракт з «Краснадарам» на чатыры года
  • Смолаў забіў свой першы гол за «Краснадар»
  • «Краснадар» — «Кубань»: гол Смолава ў вароты «Кубані»
  • «Лакаматыў» абвясціў аб трансферы Смолава
  • «Локомотив» и «Сельта» подтвердили переход Смолова
  • Футбол. Федор Смолов перешел из "Локомотива" в московское "Динамо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 16 студзеня 2022.
  • Еўра-2013 (U-21). Кваліфікацыя. Плэй-оф. Першы матч. Расія ўзяла верх над Чэхіяй
  • Таварыскі матч. Зборная Расіі згуляла ўнічыю з ЗША
  • "Смолаў устанавіў рэкорд для пачаткоўцаў зборнай Расіі". Спорт-Экспрэс. news.sport-express.ru. 2012-11-14. Праверана 2012-11-15.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці