Фёдар Казановіч

Фёдар Пятровіч Казановіч (каля 1650 — пасля 22 снежня 1733) — удзельнік Магілёўскага паўстання 1733 года, каралеўскі сакратар, войт месца Магілёўскага.

Фёдар Казановіч
Федоръ Петровичъ Казановичъ
Фёдар Казановіч у 1705 г., Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Фёдар Казановіч у 1705 г., Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Дата нараджэннякаля 1650
Месца нараджэння
Дата смерціне раней за 22 снежня 1733
Месца смерці
БацькаПётр Казановіч
Званневойт магілёўскі

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і магілёўскіх месцічаў Мар’яны Лапіцкай і Пятра Казановіча. Меў братоў Івана і Рамана[1].

«Магілёўская хроніка» Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага так апісвае сустрэчу Фёдара Казановіча з царом Пятром І у чэрвені 1706 г. у Магілёве:

"Калі [цар] прыехаў, гаспадар з гаспадыняю, сустрэўшы яго хлебам і соллю, упалі ў ногі. А калі спытаў у гаспадара як яго завуць, гаспадар, крыху сумеўшыся, адказаў, што Фёдар Казановіч, сын Пятра. Тады цар, паклаўшы рукі на яго плечы, сказаў: «Полно, не пугайся, я знаю, што за твоім бацюшком москву высеклі, на то война была, а москва тогда дурна была»[2].

22 снежня 1733 года быў ранены Іосіфам Зянковічам[3].

Крыніцы