Фурункул

Фурункул (-ёз; лац.: furunculus — зладзюжка), або скула — гнойна-амярцвяльнае запаленне валасянога мяшэчка  (англ.) і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненнем залацістых  (англ.) стафілакокаў. Узнікае праз забруджванне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухванне і павышаную дзейнасць потавых і сальных залоз. Развіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і паслядоўнае ўзнікненне здараецца пры цукровым дыябеце. Пры зліцці і пашкоджанні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі  (англ.) ўтвараецца карбункул. Ускладненне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырванне фурункула, на месцы якога адзначаецца боль і сверб[2].

Фурункул
МКХ-10L02.02.
МКХ-9680.9680.9
DiseasesDB29434
MedlinePlus001474 і 000825
MeSHD005667
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі