Фра Беата Анджэліка

Фра Беата Анджэліка (Анжаліка, італ.: Fra Beato Angelico, літар. «Брат Блажэнны Анёльскі», уласнае імя Гвіда дзі П’етра, італ. Guido di Pietro, імя ў пострыгу Джавані дзі Ф’езоле), (1400—1455) — італьянскі мастак эпохі Ранняга Адраджэння, дамініканскі манах.

Фра Беата Анджэліка
італ.: Fra Angelico
Фатаграфія

Пасмяротны партрэт Фра Беата Анджэліка пэндзля Лука Сіньярэлі  (руск.), фрагмент фрэскі «Дзеяння Антыхрыста» (1501 г.) у Саборы Арвіета

, Фларэнцыя
Імя пры нараджэнніГвіда дзі П’етра
Дата нараджэнняне раней за 1395 і не пазней за 1400
Месца нараджэння
Дата смерці18 лютага 1455(1455-02-18)[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасцімастак, ілюмінатар рукапісаў, архітэктурны чарцёжнік
Жанррэлігійны жывапіс
Мастацкі кірунакадраджэнне
УплыўЛарэнца Манака, Gherardo Starnina[d] і Ambrogio di Baldese[d]
Уплыў наЗанобі Строцы і Беноца Гоцалі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Мадонна з дзіцем і святымі Дамінікам і Тамашам Аквінскім»

Імя

Вазары назваў мастака «анёльскім» (італ. Angelico); дзякуючы яму мастак стаў вядомы пад імем Фра (брат, манах) Анджэліка. Вельмі рана яго пачалі называць Беата Анджэліка, гэта значыць Блажэнны Анджэліка, але Ватыкан афіцыйна прылічыў яго да ліку блажэнных толькі ў 1984 годзе. З гэтага моманту ён стаў лічыцца нябесным заступнікам усіх мастакоў[7].

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў 1400 годзе ў Вік’ё нэль Муджэла (Vicchio nell Mugello, паблізу Фларэнцыі). Уступіў у дамініканскі манастыр у Ф’езоле ў 1418.

Настаўнік не вядомы. Пачынаў дзейнасць з ілюстрацый рэлігійных кніг. Праца з буйнымі формамі пачалася з роспісу алтароў ў 1428? — 1433 манастыры Сан-Марка (Фларэнцыя), калі некалькі манахаў з Ф’езолы пераехалі ў Фларэнцыю, каб распісваць адбудаваны Мікелоца манастыр. У 1445 Анжаліка выклікаў у Рым Папа Яўген IV распісваць фрэскі цяпер не існуючай царквы Хрышчэння ў Ватыкане.

У 1447 годзе са сваім вучнем Беноца Гоцалі распісваў фрэскі царквы ў Арвіета, а ў 1447—1450 гадах сцены капэлы Нікаліна ў палацы Папаў у Ватыкане. Іншымі яго вучнямі былі Антоніяца Рамана  (руск.) — важная постаць італьянскага жывапісу XV стагоддзя і Занобі Строцы — мастак і мініяцюрыст.

Памёр у 1455 годзе, у Рыме. Пахаваны ў царкве Санта-Марыя-сопра-Мінерва, дзе яго магіла існуе да гэтага часу. Памяць благаслаўлёнага Фра Анжаліка святкуецца 18 лютага.

Для творчасці Фра Анджэліка ўласціва прастата каляровых рашэнняў, якая мяжуе з наіўнасцю, мяккі лірызм, уласцівы шматлікім майстрам кватрачэнта, шырокае выкарыстанне золата.

Галерэя

Зноскі

  • Angelico (fra) // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Angelico (Fra Angelico) Beato // The Fine Art Archive — 2003.
  • https://www.metmuseum.org/toah/hd/fang/hd_fang.htm
  • https://www.nga.gov/collection/artist-info.99.html
  • Искусство № 17, 2011 г.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці