Франсуа Марыяк

Франсуа Марыяк (фр.: François Mauriac; 11 кастрычніка 1885, Бардо — 1 верасня 1970, Парыж) — французскі пісьменнік. Адзін з самых буйных каталіцкіх пісьменнікаў XX стагоддзя.

Франсуа Марыяк
фр.: François Mauriac
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніфр.: Charles François Mauriac[1]
ПсеўданімыForez[2] і François Sturel[2]
Дата нараджэння11 кастрычніка 1885(1885-10-11)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці1 верасня 1970(1970-09-01)[5][3][…] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
ЖонкаJeanne Mauriac[d]
ДзеціClaude Mauriac[d], Luce Mauriac[d], Claire Mauriac[d] і Jean Mauriac[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, журналіст, паэт, раманіст, драматург, сцэнарыст, літаратурны крытык, біёграф
Гады творчасці19061970
Жанрмемуары, раман і эсэ
Мова твораўфранцузская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Скончыў універсітэт у Бардо (1905). Член Французскай акадэміі (з 1933).

Творчасць

Дэбютаваў як паэт зборнікамі «Рукі, складзеныя для малітвы» (1909) і «Развітанне з юнацтвам» (1911). Першы раман «Дзіця пад цяжарам ланцугоў» (1913). У лепшых раманах «Пацалунак, дараваны пракажонаму» (1922), «Маці» (1923), «Пустыня кахання» (1925), «Тэрэза Дэскейру» (1927), «Клубок гадзюк» (1932), «Дарога ў нікуды» (1939) узняты маральна-рэлігійныя праблемы. Аўтар раманаў «Ягня» (1954), «Падлетак мінулага часу» (1969), аповесці «Мартышка» (1951), зборніка публіцыстычных артыкулаў «Чорны сшытак» (1943), нарысаў «Блакноты» (1952—70), п’ес, эстэтычных прац і інш. Яго проза адметная тлыбокім псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю, вастрынёй і драматызмам сюжэтаў.

На беларускую мову асобныя вершы Ф. Марыяка пераклала Ніна Мацяш[7], асобныя раманы — Леанід Казыра.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1952). Узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Ганаровага легіёна (1958).

Беларускія пераклады

  • Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк. Мн., 1985

Літаратура

  • Лявонава Е. Марыяк // БЭ ў 18 тамах. Т.10. Мн., 2000, С. 160.

Зноскі

  • а б Francois Mauriac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • François Mauriac // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б в Мориак Франсуа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б François Mauriac // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці