Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта

Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта (грэч. Δημοκρίτειο Πανεπιστήμιο Θράκης) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з кампусамі ў гарадах Камаціні, Ксанці, Александрупаліс і Арэсціяс.

Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта
грэч. Δημοκρίτειο Πανεπιστήμιο Θράκης
Арыгінальная назвагрэч. Δημοκρίτειο Πανεπιστήμιο Θράκης
Заснаваны1974
КампусКамаціні, Ксанці, Александрупаліс, Арэсціяс
Сайтduth.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

Названы ў гонар антычнага філосафа Дэмакрыта. Універсітэт знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і з'яўляецца цалкам самакіруемым. Такім чынам, ён кантралюецца і субсідуецца дзяржавай і Міністэрствам адукацыі і рэлігійных спраў Грэцыі. Універсітэт адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні нацыянальнай і культурнай самабытнасці рэгіёну Фракія.

Структура

  • Школа інжынерыі
  • Школа класікі і гуманітарных навук
  • Школа права
  • Школа фізічнага выхавання і навук аб спорце
  • Школа эканамічных, палітычных і сацыяльных навук
  • Школа навук аб здароўі
  • Школа адукацыі
  • Школа сельскай і лясной гаспадаркі

Спасылкі