Ферэнц Эрдэі

Ферэнц Эрдэі (венг.: Erdei Ferenc; 24 снежня 1910, Мака — 11 мая 1971, Будапешт) — венгерскі эканаміст, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч.

Ферэнц Эрдэі
венг.: Erdei Ferenc
member of the Provisional National Assembly[d]
21 снежня 1944 — 3 лістапада 1945
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
4 лістапада 1945 — 30 жніўня 1947
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
31 жніўня 1947 — 1949
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
1949 — 1958
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
1958 — 11 мая 1971
Minister of Interior of Hungary[d]
22 снежня 1944 — 15 лістапада 1945
ПапярэднікGábor Vajna[d]
ПераемнікІмрэ Надзь
Нараджэнне24 снежня 1910(1910-12-24)[1]
Смерць11 мая 1971(1971-05-11)[3] (60 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьсацыялогія[5] і палітыка[5]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт Сегедскага ўніверсітэта. Вывучаў аграрныя адносіны ў вёсцы.

Прыналежаў да левага крыла антыфашысцкага руху «Сакавіцкі фронт» (1938), супрацоўнічаў з камуністамі. Адзін з заснавальнікаў Нацыянальна-сялянскай партыі (заснавана ў 1939), з 1945 яе віцэ-старшыня, потым генеральны сакратар.

Пасля заняцця Венгрыі савецкімі войскамі ўваходзіў у прасавецкі венгерскі ўрад. У 1944—1945 гадах быў міністрам унутраных спраў. У 1949—1953 гг. — міністр земляробства. У 1953—1954 гг. — міністр юстыцыі. У 1954—1955 гг. — міністр земляробства.

У час венгерскага паўстання 1956 г. быў намеснікам старшыні Савета Міністраў ВНР.

2 лістапада вёў перамовы з савецкімі вайскоўцамі пра адвод войскаў з Будапешта. 3 лістапада 1956 г. быў арыштаваны КДБ падчас перамоў з савецкімі вайскоўцамі на савецкай базе ў Цёкелі. Вызвалены праз некалькі тыдняў дзякуючы заступніцтву Янаша Кадара.

Віцэ-прэзідэнт Венгерскай АН (з 1964). Член Прэзідыума Айчыннага народнага фронту (з 1965), дэпутат Дзяржаўнага сходу.

З 1957 г. — дырэктар Даследчыцкага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі.

Зноскі

  • Эрдеи Ференц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б в Hungarian National Namespace — 2019. Праверана 26 сакавіка 2023.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 20 чэрвеня 2023.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці