Фердынанд III Габсбург

Фердынанд III (ням.: Ferdinand III.; 13 ліпеня 1608, Грац — 2 красавіка 1657, Вена) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 15 лютага 1637 года, кароль Венгрыі (часткі каралеўства з 26 лістапада 1625 года, (каранацыя 8 снежня 1626 года), усяго каралеўства ў 16371647 гадах), кароль Чэхіі з 21 лістапада 1627 года (каранацыя 25/26 лістапада 1627 года). Імперскі фельдмаршал (1634 год). Сын Фердынанда II і Марыі Ганны (8 снежня 1574 — 8 сакавіка 1616), дачкі герцага Баварскага Вільгельма V.

Фердынанд III
Ferdinand III.
Сцяг імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
15 лютага 1637 — 2 красавіка 1657
ПапярэднікФердынанд II
ПераемнікЛеапольд I
кароль Венгрыі
26 лістапада 1625 — 1647
Каранацыя8 снежня 1626
кароль Чэхіі
21 лістапада 1627 — 1646
Каранацыя26 лістапада 1627
Нараджэнне13 ліпеня 1608(1608-07-13)[1][2][…]
Смерць2 красавіка 1657(1657-04-02)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца пахавання
РодГабсбургі
БацькаФердынанд II Габсбург
МаціМарыя Ганна Баварская[d]
ЖонкаМарыя Ганна Іспанская[4], Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d][4] і Элеанора Ганзага[4]
ДзеціФердынанд IV Габсбург, Марыяна Аўстрыйская[d], Леапольд I Габсбург[5], Карл Ёзеф Габсбург[d], Элеанора Марыя Аўстрыйская, Марыя Ганна Ёзэфа Аўстрыйская[d], Філіп Аўгуст Габсбург[d][6], Максіміліян Томас Габсбург[d][6], Марыя Габсбург[d][6], Тэрэзія Марыя Язефа Габсбург[d][6] і Фердынанд Ёзеф Алаіз Габсбург[d][6]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
АўтографВыява аўтографа
Званнегенералісімус
Узнагароды
ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1625 годзе, ён быў каранаваны каралём Венгрыі, а ў 1627 годзе і каралём Багеміі, тым не менш імператар зусім не даваў яму актыўна ўмешвацца ў справы. Толькі ў апошнія гады жыцця бацькі, асабліва пасля смерці Валенштэйна, Фердынанд III выступае на ніву палітычнай дзейнасці.

У 1634 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны ён нанёс шведам рашучае паражэнне пры Нёрдлінгене (6 і 7 верасня), пасля чаго яго войска страшна разрабавалі Вюртэмберг і іншыя землі, якія патрапілі ім у рукі.

Фердынанд у 1637 годзе заняў імператарскі прастол пасля смерці бацькі, цалкам бесперашкодна, збольшага дзякуючы папулярнасці, якую ён набыў сабе Нёрдлінгенскай перамогай. Ён менш падпарадкоўваўся езуітам, чым яго бацька, але тым не менш, нягледзячы на жаданне скончыць бясконцую і спусташальную вайну, доўга не згаджаўся нават на самыя сціплыя саступкі пратэстантам.

У 1647 годзе Фердынанд ледзь не патрапіў у палон да шведскага правадыра партызанаў-наезнікаў Гельмгольда Урангеля, яго паспелі выратаваць з вялікай цяжкасцю.

У 1648 годзе Фердынанд нарэшце пагадзіўся на складанне Вестфальскага міру, які падараваў вядомыя правы пратэстантам (рэфарматам і лютэранам). Вызваліць свае ўладанні ад блукаўшых там і сям ваенных і разбойніцкіх шаек Фердынанду атрымалася толькі ў 1654 годзе. Валадаранне яго ва ўнутранай гісторыі імперыі прайшло бясследна. Ён быў здольным музыкантам і кампазітарам.

Сям’я

У 1631 годзе ажаніўся з Марыяй Ганна Іспанскай, малодшай дачкой караля Філіпа III. Дзеці:

У 1648 годзе Фердынанд ажаніўся другі раз з Марыяй Леапальдзінай, эрцгерцагіняй Аўстрыйскай, дачкой Леапольда V. Мелі аднаго сына:

  • Карл Іозеф (16491664), 47-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна.

У 1651 годзе ён ажаніўся з Элеанорай Ганзага, дачкой Карла II Ганзага. Дзеці:

Зноскі

  • а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand III. (deutscher Kaiser) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 188.
  • а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  • а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  • Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
    Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
    800814840843855875877881887891
      Карл IЛюдовік I — Лотар IЛюдовік IIКарл II — Карл III —   
    891894898899901905915924962973983
      ГвідаЛамбертАрнульф — Людовік III — Берэнгар I — Атон IАтон II  
    98399610021014102410271039104610561084110511111125113311371155
       — Атон III — Генрых II — Конрад II — Генрых III — Генрых IV — Генрых V — Лотар II —   
    11551190119712091215122012501312131313281347135513781410
      Фрыдрых IГенрых VI — Атон IV — Фрыдрых II — Генрых VII — Людовік IV — Карл IV —   
    1410143714521493150815191530155615641576161216191637
      ЖыгімонтФрыдрых IIIМаксіміліян IКарл VФердынанд IМаксіміліян IIРудольф IIМаціясФердынанд II  
    16371657170517111740174217451765179017921806
      Фердынанд IIIЛеапольд IІосіф IКарл VI — Карл VIIФранц IІосіф IIЛеапольд IIФранц II  

    Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці