У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ходлер.
Фердынанд Ходлер (Годлер) (ням.: Ferdinand Hodler; 14 сакавіка1853, Берн — 19 мая1918, Жэнева) — швейцарскі мастак. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «мадэрну».
Пісаў пейзажы, партрэты ў духу рэалізму. У 1875 наведаў Базель, вывучыўшы там творчасць Ханса Хольбейна Малодшага, асабліва скрупулёзна яго карціну «Мёртвы Хрыстос», што абумовіла ў далейшым яго ўвагу да тэмы смерці. У працах 1890-х гадоў прасочваецца ўплыў некалькіх жанраў, у тым ліку сімвалізму і «мадэрну». Ходлер распрацаваў стыль, які назваў «паралелізм», які характарызуецца сіметрычным размяшчэннем фігур у танцавальных або рытуальных позах.
Ходлер вядомы сваімі карцінамі, якія паказваюць людзей падчас працы. Адна з карцін — «Дрывасек» — была надрукаваная на купюрах наміналам 50 швейцарскіх франкаў, выпушчаных у 1911 годзе.