Федэральны Урад Германіі

Федэральны Урад Германіі (ням.: die Bundesregierung) складаецца з Федэральнага канцлера і федэральных міністраў. Ён дзейнічае на аснове артыкулаў 62 — 69 Асноўнага закона.Федэральны канцлер вызначае асноўныя кірункі палітыкі.

Лагатып Федэральнага Урада

Прызначэнне

Канцлер выбіраецца Бундэстагам па прапанове Прэзідэнта. Міністры прызначаюцца і звальняюцца Прэзідэнтам па рэкамендацыі Канцлера. Перад уступленнем на пасаду Канцлер і міністры прыносяць клятву перад парламентам.

Міністэрствы

  • Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў Германіі
  • Федэральнае міністэрства справам перамешчаных асоб, бежанцаў і ахвяр вайны Германіі
  • Федэральнае міністэрства абароны харчавання, сельскай гаспадаркі і абароны правоў спажыўцоў Германіі
  • Федэральнае міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння Германіі
  • Федэральнае міністэрства абароны Германіі
  • Федэральнае міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў Германіі
  • Федэральнае міністэрства па справах плану Маршала, Германія (скасавана ў 1969 г.)
  • Федэральнае міністэрства па справах сям'і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі Германіі
  • Федэральнае міністэрства транспарту, будаўніцтва і гарадскога развіцця Германіі
  • Федэральнае міністэрства экалогіі, аховы прыроды і бяспекі ядзерных рэактараў Германіі
  • Федэральнае міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі
  • Федэральнае міністэрства юстыцыі Германіі
  • Міністэрства замежных спраў Германіі
  • Федэральнае ўпраўленне фінансавага нагляду Германіі

Бягучы склад Федэральнага Урада

З 28 кастрычніка 2009 Федэральны Урад ФРГ складаецца з членаў ХДС, ХСС і СвДП. Усе міністры, за выключэннем Філіпа Рослера, з’яўляюцца членамі Бундэстага.

  • Ангела Меркель (Angela Merkel, ХДС) — канцлер
  • Гіда Вестэрвэле (Guido Westerwelle, СвДП) — міністр замежных спраў
  • Томас дэ Мезьер (Thomas de Maizière, ХДС) — міністр абароны (з 3 сакавіка 2011)
  • Ханс-Петэр Фрыдрых (Hans-Peter Friedrich, ХСС) — міністр унутраных спраў (з 3 сакавіка 2011)
  • Сабінэ Лейтхойсер-Шнарэнбергер (Sabine Leutheusser-Schnarrenberger, СвДП) — міністр юстыцыі
  • Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble, ХДС) — міністр фінансаў
  • Філіп Рослер (Philipp Rösler, СвДП) — міністр эканомікі і тэхналогіі (c 12.05.2011), намеснік канцлера (з 16.05.2011)
  • Урсула фон дэр Лаен (Ursula von der Leyen, ХДС) — міністр працы і сацыяльных пытанняў
  • Ільзэ Айгнер (Ilse Aigner, ХСС) — міністр харчавання, сельскай гаспадаркі і абароны спажыўцоў
  • Крысціна Шродэр (Kristina Schröder, ХДС) — міністр па справах сям’і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі
  • Даніэль Бар (Daniel Bar, СыДП)— міністр аховы здароўя (c 12.05.2011)
  • Петэр Рамзаўэр (Peter Ramsauer, ХСС) — міністр транспарту, будаўніцтва і гарадскога развіцця
  • Норберт Ротген (Norbert Röttgen, ХДС) — міністр навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і бяспекі рэактараў
  • Анетэ Шаван (Annette Schavan, ХДС) — міністр адукацыі і даследаванняў
  • Рональд Пофала (Ronald Pofalla, ХДС) — міністр па асаблівых пытаннях і кіраўнік Упраўлення справамі канцлера
  • Дзірк Нібель (Dirk Niebel, СвДП) — міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця

Спасылкі