Фатхі Башага

Фатхі Алі Абдул Салам Башага (араб. فتحي علي عبد السلام باشآغا‎‎; нар. 20 жніўня 1962, Місурата, Каралеўства Лівія) — міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі. У студзені 2022 года прызначаны кіраўніком Кабінета міністраў, што вымусіла яго ўступіць у канфлікт з Абдэлем Дбэйбе.

Фатхі Башага

Прэм’ер-міністр Лівіі (аспрэчваецца)
22 лютага 2022 — 16 мая 2023
ПапярэднікАбдэль Хамід Махамед Дбэйбе
ПераемнікУсама Хамада
Міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі
3 верасня 2020 — 15 сакавіка 2021
Кіраўнік урадаФаіз Сарадж
ПапярэднікХалід Ахмад Мазэн
Міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі
7 кастрычніка 2018 — 28 жніўня 2020
Кіраўнік урадаФаіз Сарадж
ПапярэднікАбдусалам Ашур
ПераемнікХалід Ахмад Мазэн
Нараджэнне20 жніўня 1962(1962-08-20) (61 год)
Гады службы 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Башага нарадзіўся 20 жніўня 1962 года[1] ў горадзе Місурата, Каралеўства Лівія[2]. Мае турэцкае паходжанне[3].

У 1984 годзе скончыў авіяцыйны каледж Місураты, а ў наступным годзе стаў лётным трэнерам, спецыялізаваўся на знішчальніках. Прапрацаваўшы амаль дзесяць гадоў трэнерам, у 1993 годзе ён пакінуў ваенна-паветраныя сілы, а потым стварыў камерцыйную фірму[1].

З пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе далучыўся да паўстанцаў. У 2012 годзе стаў членам скандальнай групоўкі Саветы шуры Місураты, удзельнічаў у некаторых вайсковых аперацыях. У 2013 годзе балаціраваўся на пост міністра абаронаў, але не змог атрымаць гэтую пасаду[4].

У 2014 годзе Башагу абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад горада Місурата. У 2015 годзе ён быў прызначаны старшынёй Савета абароны і нацыянальнай бяспекі ўрада Аль-Вефак. У 2016 годзе Башага знаходзіўся ў парламенцкім камітэце па палітычным дыялогу. У кастрычніку 2018 года кіраўніцтва УНЗ на чале з прэм’ерам Фаізам Сараджам прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў[5]. На сваім пасту Башага спрабаваў стварыць прафесійныя паліцэйскія сілы для Лівіі і рэарганізаваць групы апаўчэнцаў, якія належалі УНЗ.[6][7].

28 жніўня 2020 года Башага быў зняты з пасады міністра ўнутраных спраў з-за пратэстаў у Трыпалі[8]. Аднак ужо 3 верасня быў адноўлены[9].

У сакавіку 2021 года заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах[10].

20 лютага 2022 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Башагу прэм’ер-міністрам замест Абдэля Дбэйбе. Апошні адхіляе гэтае прызначэнне[11]. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт[12]. 16 мая 2023 года Башага страціў сваю пасаду кіраўніка Урад нацыянальнай стабільнасці[13].

Зноскі