Фарэрская мова

паўночнагерманская мова

Фарэ́рская мова (føroyskt mál [ˈføːɹɪst ˈmɔaːl]) — паўночнагерманская мова, распаўсюджана на Фарэрскіх астравах, якія ўваходзяць у склад Даніі. На саміх Фарэрах пражывае 49 000 чалавек (перапіс 2009 года), для 98 % з якіх фарэрская з'яўляецца роднай мовай. Мае значную дыялектычную дыферэнцыяцыю (6 дыялектычных зон). Фанетычна блізкая да заходненарвежскіх дыялектаў, лексічна — да дацкай мовы. Фарэрскай мове ўласціва пэўная архаічнасць граматычнага ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Да пачатку 19 стагоддзя была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 стагоддзя адносяцца першыя запісы фарэрскіх народных балад, якія ствараліся ў 14-17 стагоддзях. У 1846 годзе В. У. Хамерсхаімб распрацаваў пісьменнасць для фарэрскай мовы на лацінскай аснове. З 1906 года выкладаецца ў школах.

Фарэрская мова
СаманазваFøroyskt mál
Føroyskt
КраіныДанія
Афіцыйны статусФарэрскія астравы
Арганізацыя, якая рэгулюеFaroese Language Board[d][1]
Агульная колькасць носьбітаў
  • 69 150 чал. (2015)[2]
Статусуразлівая[d][3]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Скандынаўская група
Астраўная падгрупа
Пісьменнасцьлацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97фар 735
ISO 639-1fo
ISO 639-2fao
ISO 639-3fao
WALSfar
Atlas of the World’s Languages in Danger1027
Ethnologuefao
Linguasphere52-AAA-ab
IETFfo
Glottologfaro1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Літаратура