ФК Хваля Пінск

беларускі футбольны клуб

«Хваля» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хваля Пінск
ФК Хваля Пінск.gif
Поўная назваДСУ «Футбольны клуб "Хваля-Пінск"»
Заснаваны1987
ГорадПінск, Беларусь
Стадыён«Хваля»
Умяшчальнасць: 3100
ДырэктарКірыл Майсяйчук
Галоўны трэнерСяргей Ясковіч
ЧэмпіянатПершая ліга
20238 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

2013

Сезон 2013 «Хваля» пачала выдатна, атрымаўшы на старце 5 перамог запар. Пасля першага круга каманда ішла на чацвёртым месцы. Але ў другім крузе вынікі пайшлі на спад. Каманда выдала дзесяціматчавую серыю без перамог. Нягледзячы на тое, што серыя была перарвана ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сезон толькі на 12-м месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 года.

2014

Перад пачаткам сезона 2014 «Хваля» страціла сваіх лідараў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг вопытных гульцоў-пінчан, таксама ў каманду прыйшлі маладыя ігракі з іншых клубаў. У выніку, каманда з самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжыванне (Першую лігу ў сезоне 2014 пакідаў адзін клуб) са «Слонімам». Цяжкім ударам для пінчукоў стала смерць брамніка Мікалая Адамца ў верасні 2014 года. У кастрычніку 2014 года, пасля ўдалай серыі «Слоніма», «Хваля» замацавалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да канца страціла шанцы застацца ў другім дывізіёне.

2015

У сезоне 2015 «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце ішла не найлепшым чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 года Вадзіма Бяленку на трэнерскім мастку замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён не здолеў выправіць сітуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала рэгулярна атрымоўваць перамогі, аднак гэта не выратавала яе ад пятага месца і непападання нават у фінальны этап.

2016

Перад сезонам 2016 камандзе была пастаўлена мэта вярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была яўным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забяспечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу.

2017

Пасля выхаду ў Першую лігу каманда захавала асноўных ігракоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 каманда амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы, у выніку скончыла сезон на сёмым месцы.

2018

Сезон 2018 атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык падаў у адстаўку, аднак пры новым трэнеры Віталі Кірылку сітуацыя не змянілася, і каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 15.

2019

У пачатку 2019 года каманду ўзначаліў Алег Кароль, які прывёў шмат ігракоў са свайго былога клуба, «Слоніма-2017». Каманда ставіла мэты заняць месца ў верхняй палове табліцы, спачатку «Хваля» ішла ў сярэдзіне табліцы, але хутка шэраг няўдач адкінуў яе бліжэй да зоны вылету. У верасні Кароль пакінуў каманду, на яго месца быў прызначаны Вадзім Бяленка, аднак істотна гэта сітуацыю не выправіла, пінская каманда скончыла сезон на 12-м месцы.

2020-я

У 2020 годзе каманду папоўніла шмат ігракоў з вопытам выступу ў Вышэйшай лізе. Большую частку сезона «Хваля» знходзілася ў сярэдзіне табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш турніру (ніводнай перамогі ў васьмі апошніх матчах), заняла выніковае дзявятае месца.

У пачатку 2021 года новым галоўным трэнерам стаў пінчанін Сяргей Ясковіч, які перад гэтым паспяхова ўзначальваў дзяржынскі «Арсенал». Каманда працягвала ўзмацоўвацца вопытнымі ігракамі, што прынесла плён — «Хваля» хутка замацавалася ў верхняй палове табліцы і часам прэтэндавала на прызавыя месцы. Толькі па выніках апошняга тура пінская каманда страціла шанцы на выхад у Вышэйшую лігу, фінішаваўшы чацвёртай. У сезоне 2022 «Хваля» лічылася адным з фаварытаў і добра пачала, але пасля пайшлі няўдачы. Нягледзячы на шэраг перамог над канкурэнтамі, паражэнні працягваліся, і неўзабаве пінская каманда апусцілася ў сярэдзіну табліцы. «Хваля» яшчэ магла змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але няўдалы фініш пакінуў каманду на сёмым месцы. У сезоне 2023 «Хваля» пераважна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і скончыла чэмпіянат на восьмым месцы з 17.

Папярэднія назвы

  • 1987—1996: «Камунальнік»
  • 1997—2005: «Пінск-900»
  • з 2006: «Хваля»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз.ІмяНар.
1 БрАляксей Калтыгін2000
16 БрРуслан Бялоў2005
31 БрАляксей Станкевіч1999
2 АбДанііл Пракапчук2000
4 АбАндрэй Кухоцкаволец2005
7 АбАзам Раджабаў1993
8 АбЯгор Бажко2006
18 АбАнтон Шэпелеў1989
77 АбДзмітрый Шуляк (у арэндзе з «Шахцёра»)2002
6 ПАІлья Сушчынскі2005
10 ПАМаксім Грачыха1993
Паз.ІмяНар.
11 ПАДанііл Ткачык2002
14 ПААляксей Страйчук2004
15 ПАВіталь Кібук (капітан)1989
17 ПАКірыл Палхоўскі2002
19 ПАКірыл Кавалевіч2004
20 ПАРаман Цярлецкі2004
21 ПАУладзіслаў Сырыська1997
22 ПААляксандр Булычоў1999
9 НапДзяніс Кляпач2005
67 НапУладзіслаў Чабатар2001
91 НапЯўген Козел2001

Трэнерскі штаб

  • Сяргей Ясковіч (нар. 1972) — галоўны трэнер
  • Віталь Кірылка (нар. 1973) — старшы трэнер
  • Сяргей Валадзько (нар. 1983) — трэнер
  • Дзмітрый Аснін (нар. 1984) — трэнер брамнікаў

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

СезонЛігаМГВНПГалыАчкіКубакЗаўвагі
1992Другая (Д2)31584320–13201/32 фіналу
1992/93Другая (Д2)5301541152–4034Чвэрцьфінал
1993/94Другая (Д2)328176558–21401/8 фіналу
1994/95Другая (Д2)330168645–26401/16 фіналу
1995Другая (Д2)21492322–13291/16 фіналу
Пераходныя матчы[A]21012–33
1996Другая (Д2)524108640–19381/16 фіналу
1997Другая (Д2)8301281043–36441/16 фіналу
1998Першая (Д2)330178554–22591/16 фіналуЗмена назваў ліг
1999Першая (Д2)1530681633–50261/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2000Другая — Б (Д3)61654717–24191/16 фіналу
2001Другая (Д3)7341731461–37541/16 фіналу
2002Другая (Д3)224164450–22521/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2003Першая (Д2)1630542128–59191/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2004Другая (Д3)424155462–25501/16 фіналу
2005Другая (Д3)226214157–16671/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2006Першая (Д2)8261041247–48341/16 фіналу
2007Першая (Д2)726116934–38391/16 фіналу
2008Першая (Д2)426153839–25481/8 фіналу
2009Першая (Д2)226163752–31511/16 фіналу
2010Першая (Д2)10301121731–48351/8 фіналу
2011Першая (Д2)7301361152–38451/16 фіналу
2012Першая (Д2)8288101024–45341/8 фіналу
2013Першая (Д2)12301161330–41391/16 фіналу
2014Першая (Д2)1630481826–62201/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2015Другая — Б (Д3)51895443–18321/16 фіналу
Матчы за 9 месца[B]922006–1
2016Другая (Д3)124193287–40601/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2017Першая (Д2)7301341348–48431/16 фіналу
2018Першая (Д2)1328671523–49251/16 фіналу
2019Першая (Д2)1228561729–49211/16 фіналу
2020Першая (Д2)926671341–52271/16 фіналу
2021Першая (Д2)433168949–39561/16 фіналу
2022Першая (Д2)724106844–35361/16 фіналу
2023Першая (Д2)8321271341–49431/16 фіналу

Галоўныя трэнеры

  • Міхаіл Шаламіцкі (1991—1994)
  • Аляксандр Шавялянчык (1995—1997)
  • Уладзімір Шумарын (1998—1999)
  • Сяргей Шушкевіч (2000 — жнівень 2003)
  • Сяргей Пазняк (жнівень — лістапад 2003)
  • Міхаіл Шаламіцкі (2004 — снежань 2009)
  • Андрэй Астроўскі (снежань 2009 — ліпень 2010)
  • Сяргей Шульжык (ліпень 2010 — верасень 2012)
  • Сяргей Чэпкі (верасень 2012 — май 2014)
  • Вадзім Бяленка (чэрвень 2014 — ліпень 2015)
  • Сяргей Шульжык (в.а. у ліпені — лістападзе 2015; 2016 — ліпень 2018)
  • Віталь Кірылка (в.а. у ліпені — снежні 2018)
  • Алег Кароль (студзень — верасень 2019)
  • Вадзім Бяленка (в.а. у верасні — снежні 2019; студзень — снежань 2020)
  • Сяргей Ясковіч (са студзеня 2021)

Крыніцы

Спасылкі