ФК Слуцк

беларускі футбольны клуб

«Слуцк» — беларускі футбольны клуб з горада Слуцк, заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Слуцк
ФК Слуцк.png
Поўная назваГА «Спартыўны футбольны клуб „Слуцк“»
Заснаваны1998
ГорадСлуцк, Беларусь
СтадыёнГарадскі
Умяшчальнасць: 1896
СтаршыняВіталь Бунас
Галоўны трэнерАляксандр Гурыновіч
ЧэмпіянатВышэйшая ліга
20238 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1998 годзе пад назвай «Слуцк», пазней стаў называцца «Слуцкцукар». Да 2007 года гуляў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаў чэмпіёнам вобласці ў 2002 і 2007 гадах.

У 2008 годзе «Слуцкцукар» заявіўся ў Другую лігу, а па выніках сезона 2010 атрымаў месца ў Першай лізе. Тады ж клуб вярнуў назву «Слуцк».

У Першай лізе на працягу двух сезонаў клуб займаў пятае месца.

2013

У сезоне 2013 каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэнне. Пачатак турніру атрымаўся не вельмі добры: каманда пацярпела паражэнні ў трэцім і чацвёртым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасля перамогі ў 14-м туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцк» выйшаў на другі радок, а пасля 21-га тура перагнаў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцк» стаў недасягальны для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у Вышэйшую лігу.

2014

У сезоне 2014 каманда захавала асноўных ігракоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянераў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазней, трохі паправіўшы сваё становішча, «Слуцк» узняўся на дзявяты радок, з якога пасля падзелу Вышэйшай лігі на шасцёркі трапіў у другую шасцёрку. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцка» пайшлі лепш, ён узняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гродзенскаму «Нёману» перагнаць случан, пакінуўшы тых дзявятымі.

2015

Сезон 2015 каманда пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 года быў адпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны тренер каманды Юрый Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера стаў ігрок каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад яго кіраўніцтвам «Слуцк» здолеў паправіць сваё становішча, і сезон каманда скончыла на 11-м месцы з 14.

2016

У студзені 2016 года Грыгараў быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера каманды. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клуб развітаўся з вопытнымі ігракамі і лідарамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя ігракі, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правясці паспяхова, заняўшы выніковае 12-е месца з 16.

2017

У студзені 2017 года новым галоўным трэнерам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клуб паспяхова пачаў сезон, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішоў сярод лідараў, скончыўшы першую палову чэмпіянату на чацвёртым месцы. Другая палова сезона атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок.

2018

Сезон 2018 каманда зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідараў. Першую палову сезона «Слуцк» скончыў на пятым месцы. Аднак, другая палова сезона атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх поспехаў хапіла, каб атрымаць выніковы восьмы радок.

2019

Сезон 2019 «Слуцк» пачаў няўдала і апынуўся недалёка ад зоны вылету, аднак добрая гульня ў сярэдзіне сезона дазволіла падняцца ў сярэдзіну табліцы. Пазней шэраг няўдач зноў апусціў каманду, аднак перамога ў апошнім туры дазволіла заняць выніковае 11-е месца.

2020

Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — Слуцкага цукрарафінаднага камбіната (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай «цукровай справе»). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік Аляксандр Кончыц, а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў Аляксандр Бразевіч. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла «Крумкачы» (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.

2021

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Слуцка» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У 2021 годзе «Слуцк» знаходзіўся пераважна ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, нярэдка быў блізкі да зоны вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў заняць выніковы дзявяты радок.

2022

Слуцкі клуб няблага пачаў сезон, доўгі час знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы, аднак летам вынікі пагоршыліся. У жніўні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Аляксандр Бразевіч, на чале каманды ў якасці выканаўцы абавязкаў стаў яго памочнік Аляксандр Гурыновіч. Пад яго кіраўніцтвам становішча трохі выправілася, «Слуцк» завяршыў сезон на 11-м месцы.

2023

Перад сезонам 2023 Аляксандр Гурыновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды. «Слуцк» на працягу сезона знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў чэмпіянат на восьмым месцы з 15.

Папярэднія назвы

  • 1998—2003: «Слуцк»
  • 2004—2010: «Слуцкцукар»
  • з 2011: «Слуцк»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на сакавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз.ІмяНар.
30 БрІлья Бранавец1990
44 БрДзяніс Садоўскі1997
БрДанііл Пяроў2002
2 АбУладзіслаў Карпеня2001
5 АбІван Міхнюк2003
12 АбМікіта Былінкін (капітан)1999
15 АбАндрэй Рум2002
16 АбАляксей Сямёнаў2002
77 АбІван Юрын1998
78 АбУладзіслаў Кавалевіч2000
6 ПАМіхаіл Сачкоўскі2002
7 ПАСяргей Пушнякоў1993
8 ПАСяргей Русак1993
Паз.ІмяНар.
9 ПАУладзіслаў Сычоў2002
10 ПААндрэй Альшанік1999
14 ПААндрэй Салаўёў2007
18 ПАМаксім Амельянчук2003
23 ПАЯраслаў Яроцкі1996
27 ПАВадзім Курловіч1992
71 ПААндрэй Крэнь2003
11 НапМікіта Мельнікаў1997
17 НапІлья Цішуроў2004
19 НапАралхан Аміртаеў1998
29 НапІлья Дубінец (у арэндзе з «Дынама» Мінск)2004
31 НапАрсеній Ачапоўскі2002

Ігракі ў арэндзе

Паз.ІмяНар.
ПААляксандр Заяц (у «Астраўцы» да снежня 2024 года)2004

Рэзервовы склад

Паз.ІмяНар.
БрІлья Веліч2002
БрМаксім Жабіцкі2005
БрІлья Мурушкін2005
АбУладзіслаў Бяляеў2003
АбДанііл Ганчарык2005
АбНазар Квач2006
АбІгар Міхнавец1998
АбМацвей Папулін2003
АбВадзім Цалуйка2005
ПААрцём Андрыеўскі2004
ПАІван Буценас2000
Паз.ІмяНар.
ПАМікіта Галавач2004
ПАУладзіслаў Грамада2002
ПАІлья Сцепанюк2003
ПАІван Хадановіч2005
ПАІлья Хацько1999
ПАРадзівон Шадура2007
ПАМікіта Шытаў2006
НапАляксандр Арцемчык2004
НапМаксім Балецкі2004
НапГлеб Лойка2007
НапДзяніс Шчатко2005

Трэнерскі штаб

  • Аляксандр Гурыновіч (нар. 1985) — галоўны трэнер
  • Аляксандр Гардзейчык (нар. 1992) — трэнер
  • Дзмітрый Шчагрыковіч (нар. 1983) — трэнер
  • Уладзімір Гаеў (нар. 1978) — трэнер брамнікаў
  • Аляксандр Рамашка (нар. 1988) — галоўны трэнер дубля

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

СезонЛігаМГВНПГалыАчкіКубакЗаўвагі
2008Другая (Д3)530156953–37511/32 фіналу
2009Другая (Д3)426143949–37451/16 фіналу
2010Другая (Д3)234256379–30811/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2011Першая (Д2)5301310744–33491/16 фіналу
2012Першая (Д2)528157659–27521/16 фіналу
2013Першая (Д2)130199254–19661/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2014Вышэйшая (Д1)9321171426–34401/8 фіналу
2015Вышэйшая (Д1)1126671326–3025Чвэрцьфінал
2016Вышэйшая (Д1)12306121222–3430Паўфінал
2017Вышэйшая (Д1)7301281030–3444Чвэрцьфінал
2018Вышэйшая (Д1)8301131626–3636Чвэрцьфінал
2019Вышэйшая (Д1)1130971429–46341/8 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)1429[A]831831–55271/8 фіналу
Пераходныя матчы[B]22004–1
2021Вышэйшая (Д1)930981336–44351/8 фіналу
2022Вышэйшая (Д1)11307111226–4132Чвэрцьфінал
2023Вышэйшая (Д1)828981138–40351/8 фіналу

Галоўныя трэнеры

  • Юрый Крот (2005 — жнівень 2015)
  • Вячаслаў Грыгараў (в. а. у жніўні 2015 — студзені 2016; студзень 2016 — студзень 2017)
  • Віталь Паўлаў (студзень 2017 — чэрвень 2020)
  • Аляксандр Кончыц (в. а. у чэрвені — кастрычніку 2020)
  • Аляксандр Бразевіч (кастрычнік 2020 — жнівень 2022)
  • Аляксандр Гурыновіч (в. а. у жніўні — снежні 2022; са студзеня 2023)

Крыніцы

Спасылкі