ФК Рома

італьянскі футбольны клуб

«Рома» (італ.: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаваны ў выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў горада ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі A з часоў свайго заснавання, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х клуб вымушаны быў прапусціць, бо вылецеў у Серыю B.

Рома
AS Roma Logo 2017.png
Поўная назваAssociazione Sportiva Roma (A.S. Roma)
МянушкіLa Magica (Магічная); Giallorossi (Жоўта-чырвоныя)
Заснаваны22 ліпеня 1927
ГорадРым, Італія
СтадыёнСтадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 70 634
УладальнікNEEP Roma Holding[d]
ПрэзідэнтДэн Фрыдкін[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатСерыя A
2022/236 месца
Сайтasroma.com
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сезонах 1941/42, 1982/83 і 2000/01, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі і двойчы Суперкубка краіны. На еўрапейскай арэне клуб у 2022 годзе стаў першым пераможцам Лігі канферэнцый, яшчэ двойчы «Рома» выхадзіла ў фіналы еўрапейскіх кубкаў: Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983/84, але там яна атрымала паражэнне ў серыі пенальці ад «Ліверпула», і Кубка УЕФА ў 1990/91, калі саступіла «Інтэру».

Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на «Стадыа Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з’яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму «Сан-Сіра».

Гісторыя

Раннія часы

Футбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб’яднання трох рымскіх каманд: «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай з’яўлення ў Вечным горадзе клуба, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клуба генерала міліцыі Джорджа Вакаро.

«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Серыі А ў сезоне 1929/30. А ўжо ў наступным сезоне «джаларосі» фінішавалі на другім месцы, прапусціўшы наперад толькі «Ювентус». Найлепшымі ігракамі гэтага перыяду ў «Роме» былі капітан Аціліа Ферарыс, а таксама Гвіда Мазеці, Фульвіа Бернардзіні і Радольфа Воўк.

Стадыёны

  • З 1927 г. на «Мотавеладрома Апія»
  • З 1929 г. на «Кампа Тэстачыя»
  • З 1941 г. на Стадыёне Нацыянальнай Фашысцкай Партыі (пазней «Стадыа Фламінья»)
  • З 1953 г. на «Стадыа Алімпіка»
  • У 1989 г. на «Стадыа Фламінья» (у сувязі з рамонтнымі работамі на «Стадыа Алімпіка» па прычыне чэмпіянату свету па футболе 1990)
  • З 1990 г. на «Стадыа Алімпіка»

Дасягненні

Серыя A

  • Чэмпіён Італіі (3): 1942, 1983, 2001
  • Віцэ-чэмпіён (14): 1931, 1936, 1955, 1981, 1984, 1986, 2002, 2004, 2006, 2007, 2008, 2010, 2014, 2015, 2017

Кубак Італіі

  • Уладальнік (9): 1964, 1969, 1980, 1981, 1984, 1986, 1991, 2007, 2008
  • Фіналіст (8): 1937, 1941, 1993, 2003, 2005, 2006, 2010, 2013

Суперкубак Італіі

  • Уладальнік (2): 2001, 2007
  • Фіналіст (4): 1991, 2006, 2010, 2013

Міжнародныя кубкі

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрРуй Патрысью1988
2 АбРык Карсдорп1995
3 АбДзін Хёйсен2005
4 ПАБраян Крыстантэ1995
5 АбЭван Ндыка1999
6 АбКрыс Смолінг1989
7 ПАЛарэнца Пелегрыні (капітан)1996
9 НапТэмі Абрахам1997
14 АбДыега Льярэнтэ1993
16 ПАЛеандра Парэдэс1994
17 НапСердар Азмун1995
19 АбЗекі Чэлік1997
20 ПАРэнату Саншыш1997
21 НапПаўла Дыбала1993
Паз.ІмяНар.
22 ПАУсем Аўар1998
23 АбДжанлука Манчыні1996
35 ПАТамаза Бальданцы2003
37 АбЛеанарда Спінацола1993
43 АбРасмус Крыстэнсен1997
52 ПАЭдаарда Бовэ2002
59 ПАНікола Залеўскі2002
60 ПАРыкарда Пагана2004
61 ПАНікола Пізілі2004
63 БрП’етра Боер2002
69 АбАнхелінья1997
90 НапРамелу Лукаку1993
92 НапСтэфан Эль-Шаараві1992
99 БрМіле Свілар1999

Крыніцы

Спасылкі