ФК Пакруойіс
«Пакруойіс» (літ.: Futbolo klubas „Pakruojis“) — літоўскі футбольны клуб з Пакруойіса, які існаваў у 2016—2019 гадах.
Пакруойіс | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Futbolo klubas "Pakruojis" | ||
Заснаваны | 2016 | ||
Расфарміраваны | 2020 | ||
Горад | Пакруойіс, Літва | ||
Стадыён | Гарадскі, Пакруойіс Умяшчальнасць: 2 000 | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Гісторыя
«Пакруойіс» быў створаны ў студзені 2016 года, замяніўшы расфарміраваны ў жніўні 2015 года іншы клуб з горада, «Круою». «Пакруойіс» адмаўляў гістарычную сувязь з «Круояй», аднак узяў у свае шэрагі шмат яе былых футбалістаў і галоўнага трэнера Айдаса Дамбраўскаса. Клуб намераваўся ў 2016 годзе выступаць у Першай лізе, аднак не атрымаў ліцэнзію і ў выніку выступіў у зоне «Захад» Другой лігі, дзе атрымаў упэўненую перамогу.
Сезон 2017 у Першай лізе каманда пачала добра і ішла адным з лідараў, аднак няўдалы канец пакінуў яе на 9-м радку. У сезоне 2018 пасля першай паловы турніру «Пакруойіс» ішоў на другім месцы, аднак завяршыў чэмпіянат сёмым. У 2019 годзе каманда заняла апошняе 15-е месца і спыніла існаванне, ігракі і трэнеры ў наступным годзе далучыліся да клуба «СЦ Пакруойіс» з Трэцяй лігі.
Дасягненні
Нацыянальныя
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат Літвы
Зноскі
Спасылкі
- Старонка ў Facebook (літ.)