ФК Маладзечна

беларускі футбольны клуб

«Маладзечна» — беларускі футбольны клуб з горада Маладзечна, заснаваны ў 1989 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Маладзечна
ФК Маладзечна.jpg
Заснаваны1989
ГорадМаладзечна, Беларусь
СтадыёнГарадскі
Умяшчальнасць: 4800
ДырэктарВіталь Пачкоўскі
Галоўны трэнерАляксандр Храпкоўскі
ЧэмпіянатПершая ліга
202311 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

Клуб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Металург» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладзечанскага завода парашковай металургіі Генадзя Карпенкі. «Металург» адразу выйшаў у найвышэйшы дывізіён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам Чэмпіянату і Кубка БССР.

У 1992—2003 гадах клуб гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000). У клубе пачыналі кар’еру такія вядомыя ігракі, як Аляксандр Вяжэвіч, браты Уладзімір і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х гадоў з-за фінансавых праблем клуб апусціўся да Другой лігі, дзе стаў замаць месца ў канцы табліцы.

У сезонах 2009—2011 каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэнне. У 2012 годзе праблемы з фінансаваннем прывялі да чарговага падзення ў ніжнюю частку табліцы.

У 2011 годзе клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладзечна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара. У 2013 годзе клуб зноў змяніў назву — на «Маладзечна-2013». За «Маладзечна-2013» сталі гуляць пераважна мінскія футбалісты, у той жа час у чэмпіянат вобласці была заяўлена каманда «Маладзечна-ДЮСШ-4» (фактычна фарм-клуб «Маладзечна-2013»), дзе гулялі маладыя выхаванцы маладзечанскага футбола.

2015 год

У лютым 2015 года стала вядома, што «Маладзечна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у Другой лізе замест «Маладзечна-2013»[1]. Новая каманда стала выступаць значна паспяховей і адразу ўзначаліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладзечна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і не здолела выйсці ў Першую лігу, заняўшы чацвёртае месца. Перад сезонам 2016 «Маладзечна-ДЮСШ-4» мела магчымасць заявіцца ў Першую лігу замест спыніўшых існаванне каманд, але адмовілася і працягнула выступы ў Другой лізе.

2016 год

У сезоне 2016 каманда доўгі час ішла на трэцім месцы, якое забяспечвала выхад у Першую лігу, але ў двух апошніх турах прайграла сваім асноўным канкурэнтам — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сезон на пятым месцы.

2017 год

У сезоне 2017 года маладзечанскі клуб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг ігракоў з вопытам выступаў у Вышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсезонныя зборы і інш. Аднак, у чэмпіянаце «Маладзечна-ДЮСШ-4» не здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэнні сезону стала вядома, што маладзечанскі клуб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

2018 год

У сезоне 2018 каманда ў асноўным складалася з маладзечанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасць запрошаных, сярод якіх вопытны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладзечна-ДЮСШ-4» ішло на апошнім месцы, першая перамога была атрымана толькі ў 13-м туры. Аднак, пазнейшыя поспехі дазволілі камандзе ўзняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сезон на 9-м радку з 15.

2019 год

У сезоне 2019 каманда стала называцца «Маладзечна». Захаваўшы лідараў, маладзечанскі клуб умацаваўся шэрагам новых ігракоў, у тым ліку з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладзечанскі клуб дзякуючы добра праведзенай другой палове сезона стаў трэцім, што ў сувязі са спыненнем існавання мінскага «Тарпеда» давала права на выхад у Першую лігу.

2020 год

У пачатку 2020 года доўгі час заставалася адкрытым пытанне аб удзеле «Маладзечна» ў Першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у Першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладзечанскага раёна, у лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу ўласнікаў «Андэрдога», аднак пазней з-за рознагалоссяў «Андэрдог» увогуле зняўся са спаборніцтваў, а «Маладзечна» заявілася ў Другую лігу. Нягледзячы на дрэнны старт, «Маладзечна» з цягам часам захапіла лідарства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап.

У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладзечанскага клуба Мікіта Крыўцоў[2].

У фінальным этапе Другой лігі маладзечанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на стыкавыя матчы супраць светлагорскага «Хіміка» за месца ў Першай лізе на наступны сезон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў Другой лізе.

2021 год

У пачатку сезона 2021 фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладзечна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[3].

Маладзечанскі клуб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Мінскім дывізіёне Другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пенальці мінскаму БДУ (0:0, 0:0, пен. 1:4).

У Першай лізе

У студзені 2022 года ў выніку недахопу каманд для Першай лігі АБФФ прапанавала «Маладзечна» месца ў другім дывізіёне[4]. У лютым 2022 года клуб падаў дакументы для праходжання ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе. «Маладзечна» стала серадняком турніру і завяршыла сезон на 8-м месцы з 13. Сезон 2023 «Маладзечна» таксама правяло перважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы з 17.

Папярэднія назвы

  • 1989—1992: «Металург»
  • 1993—2000: «Маладзечна»
  • 2001—2003: «Маладзечна-2000»
  • 2004—2010: «Маладзечна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладзечна-2013»
  • 2015—2018: «Маладзечна-ДЮСШ-4»
  • з 2019: «Маладзечна»

Дасягненні

БССР

  • Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991
  • Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на красавік 2024 года[5].

Паз.ІмяНар.
1 БрДаніла Трацяк2004
25 БрРаман Сцяпанаў1991
31 БрУлас Раеўскі2006
17 АбАртур Кац1994
22 АбГерман Кутковіч2002
27 АбСяргей Усеня1988
44 АбАрцём Дылеўскі1997
66 АбСіна Абсамадаў2000
99 АбСтаніслаў Быліновіч (у арэндзе з «Шахцёра»)2004
7 ПАГлеб Гулецкі2002
8 ПАКірыл Ганчарык (у арэндзе з «Мінска»)2004
10 ПАЮрый Казлоў (капітан)1991
Паз.ІмяНар.
20 ПААбдулазіз Лавал1992
21 ПАФёдар Адашкевіч (у арэндзе з «Іслачы»)2004
55 ПАЯгор Імяракаў2002
70 ПАПавел Цеслюкевіч1995
73 ПАЯгор Нікіпаронак2002
77 ПААляксандр Кротаў1995
88 ПАДзмітрый Герман1988
92 ПАБагдан Куцій (у арэндзе з «Шахцёра»)2003
97 ПАВадзім Фаставец2002
11 НапУладзіслаў Фядосаў1998
23 НапІгар Моніч2000

Трэнерскі штаб

  • Аляксандр Храпкоўскі (нар. 1975) — галоўны трэнер
  • Ігар Чумачэнка (нар. 1976) — старшы трэнер
  • Сямён Хаткевіч (нар. 1998) — трэнер

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат БССР

СезонЛігаМГВНПГалыАчкіЗаўвагі
1989Другая — 2 (Д2)122154353–1934 Выхад у Першую лігу
1990Першая (Д1)430176744–2640
1991Першая (Д1)128177468–2441

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

СезонЛігаМГВНПГалыАчкіКубакЗаўвагі
1992Першая (Д1)91555511–1215Паўфінал
1992/93Першая (Д1)13327101534–4024Чвэрцьфінал
1993/94Першая (Д1)9301011935–3131Паўфінал
1994/95Першая (Д1)4301211748–3035Чвэрцьфінал
1995Першая (Д1)51581633–1925Чвэрцьфінал
1996Першая (Д1)8301181142–33411/8 фіналу
1997Першая (Д1)1330791428–4430Чвэрцьфінал
1998Вышэйшая (Д1)1428442021–5116Чвэрцьфінал
1999Вышэйшая (Д1)1630252321–71111/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2000Першая (Д2)130235276–16741/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2001Вышэйшая (Д1)1026851323–47291/8 фіналу
2002Вышэйшая (Д1)1326332023–59131/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)1630372019–52161/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2004Першая (Д2)1330941727–54311/16 фіналуАдмова і пераход у Другую лігу
2005Другая (Д3)1226531821–54181/32 фіналу
2006Другая (Д3)1632552233–71201/32 фіналу
2007Другая (Д3)1430741928–71251/32 фіналу
2008Другая (Д3)8301110955–43431/32 фіналу
2009Другая (Д3)326153855–31481/16 фіналу
2010Другая (Д3)4341761169–52571/16 фіналу
2011Другая (Д3)430177658–38581/32 фіналу
2012Другая (Д3)15361222245–86381/32 фіналу
2013Другая (Д3)1024641432–51221/64 фіналу
2014Другая — Б (Д3)822911243–41281/32 фіналу
Матчы за 15 месца[A]1621014–5
2015Другая — А (Д3)118133249–13421/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап414[B]55418–1520
2016Другая (Д3)524134760–22431/32 фіналу
2017Другая (Д3)626136770–37451/16 фіналу
2018Другая (Д3)928871346–64311/32 фіналу
2019Другая (Д3)328221591–26671/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2020Другая — A (Д3)120153259–18481/64 фіналуАдмова і вяртанне ў Другую лігу
Фінальны этап (Д3)310[C]41515–2013
Пераходныя матчы[D]20110–4
2021Другая — Мінскі дывізіён
 — Поўнач
(Д3)
118170199−12511/16 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)110100–0
Другая — плэй-оф (Д3)9-1620200–0Атрыманне месца ў Першай лізе
2022Першая (Д2)82478930–45291/16 фіналу
2023Першая (Д2)11321181351–56291/16 фіналу

Галоўныя трэнеры

Крыніцы

Спасылкі