ФК Лацыа

італьянскі футбольны клуб

«Ла́цыа» (італ.: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), сяміразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА (1999) і Суперкубка УЕФА (1999).

Лацыа
Выява лагатыпа
Поўная назваSocietà Sportiva Lazio S.p.A.
Заснаваны9 студзеня 1900
ГорадРым, Італія
СтадыёнСтадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 70 634
УладальнікКлаўдзіа Лаціта[d]
ПрэзідэнтКлаўдзіа Лаціта[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатСерыя A
2022/232 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Серыі A. Клуб меў першы буйны поспех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Серыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым паспяховым перыядам у гісторыі «Лацыа», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Суперкубку УЕФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі і дасягнулі да фіналу Кубка УЕФА ў 1998 годзе.

«Лацыа» традыцыйна мае блакітныя кашулі і шорты з белымі шкарпэткамі. Іх стадыён Стадыа Алімпіка мае ўмяшчальнасць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Лацыа» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клубамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаянне вядзецца з 1929 года[2].

Клуб «Лацыа» з’яўляецца спартыўным клубам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартыўных дысцыплін, больш чым любое іншае спартыўнае аб’яднанне ў свеце[3].

Гісторыя

Дошка ў памяць стварэння Лацыа на плошчы Свабоды ў Рыме

Спартыўная арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 года ў раёне Праці ў Рыме былым ваенным Луіджы Біджарэлі[4]. «Лацыа» з’яўляецца першай футбольнай камандай з Рыма, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская федэрацыя футбола стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры і на поўдні Італіі. Клуб у першыя гады існавання лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клубу «Про Верчэлі», у 1914 годзе — «Казале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».

У 1927 годзе клуб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднанне ўсіх клубаў горада ў адзіную каманду «Рома». Клуб гуляў у першым сезоне Серыі А, якая была арганізавана ў 1929 годзе, на чале з легендарным італьянскім нападнікам Сільвіа Піёлай[5]. Найвышэйшай выніковай пазіцыяй клуба ў даваенныя часы ёсць другое месца ў 1937 годзе.

У 1950-я гады клуб займаў пазіцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958. «Лацыа» ўпершыню вылецела з вышэйшага дывізіёна італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Серыю B, але вярнулася ў вышэйшы дывізіён праз два гады. Пасля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клуб зноў атрымаў паніжэнне ў класе ў сезоне 1970/71[6]. Вярнуўшыся ў Серыю А ў сезоне 1972/73, «Лацыа» адразу ж нечакана стала адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам з «Міланам» і «Ювентусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клуб гулялі такія ігракі, як капітан Джузэпэ Уілсан, а таксама паўабаронцы Лучана Рэ Чэконі і Марыа Фрусталупі і нападнік Джорджа Чыналья. Пасаду галоўнага трэнера займаў Тамаза Маэстрэлі[7].

Тытулы

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
3 АбЛука Пелегрыні1999
4 АбПатрысіа Габарон1993
5 ПАМаціяс Весіна1991
6 ПАДаіці Камада1996
7 НапФеліпі Андэрсан1993
8 ПАМатэа Гендузі1999
9 НапПедра Радрыгес1987
10 ПАЛуіс Альберта1992
13 АбАлесіа Раманьёлі1995
15 АбНікола Казале1998
17 НапЧыра Імобіле (капітан)1990
18 НапГустаў Ісаксен2001
19 НапВалентын Кастэльянас1998
Паз.ІмяНар.
20 ПАМація Цаканьі1995
22 НапДыега Гансалес2003
23 АбЭльсеід Хюсай1994
28 ПААндрэ Андэрсан1999
29 АбМануэль Ладзары1993
32 ПАДаніла Катальдзі1994
33 БрЛуіджы Сепэ1991
34 АбМарыа Хіла2000
35 БрХрыстас Мандас2001
65 ПАНікола Равела2001
77 ПААдам Марушыч1992
87 НапКрысціяна Ламбардзі1995
94 БрІван Праведэль1994

Заўвагі

Спасылкі