ФК Кёльн

нямецкі футбольны клуб

«Кёльн» (ням.: Köln) — нямецкі футбольны клуб з горада Кёльн. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Германіі і 4-разовы ўладальнік Кубка Германіі. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 года пасля зліцця клубаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафесійныя футбольныя нямецкія клубы, «Кёльн» ёсць часткай вялікага спартыўнага клуба, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасці клубы па гандболе, настольным тэнісе і мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба з’яўляюцца «Барусія» Мёнхенгладбах, «Баер» і «Фартуна» Дзюсельдорф — клубы з таго ж рэгіёна, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Рэйн.

Кёльн
Выява лагатыпа
Поўная назва1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V.
Заснаваны13 лютага 1948
ГорадКёльн, Германія
СтадыёнРэйн Энергі Штадыян
Умяшчальнасць: 50 000
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатБундэсліга
2022/2311 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

Раннія часы

У 1930-я — 1940-я гады ў горадзе Кёльн грунтаваліся некалькі футбольных каманд прыкладна роўнай сілы: «VfL Köln 1899», «VfR Köln 04», «SV Mülheim», «SpVgg Sülz 07» і «Kölner BC 01». Аднак усе гэтыя саюзы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія паспяхова выступалі ў сваім горадзе і прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках чэмпіяната Рэйнланда, тым больш — у першынстве Германіі. З 1934 па 1944 гады «VfR Köln» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку каманд з Трыра, Ахена і Дурэна аказалася непераадольнай.

Рашэннем жыхароў гораду, якія ўсвядомілі неабходнасць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў звязаў, быў створаны адзін клуб, які ўвабраў усіх лепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так 13 лютага 1948 года была створана футбольная каманда «1.FC Köln», базай для якой паслужылі футбольныя саюзы «Kölner BC» і «Sülz 07». Галоўнай рухаючай сілай зліцця каманд сталі Франц Крэмер і Франц Больг, якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных ігракоў, кажучы сакраментальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Германіі разам з намі?».

Франц Крэмер стаў першым прэзідэнтам новай каманды і заставаўся ім аж да сваёй смерці ў 1967 годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сезонаў Крэмер сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафесійны ўзровень. Ужо ў 1949 годзе клуб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Вышэйшай лігі Германіі.

У 1957 годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэнні сезона, якая супала з карнавальнымі святамі, адзін з гасцей паднёс босу клуба жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнера Генеса Вайсвалера. Казёл так спадабаўся самому настаўніку і ўсім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клуба і стаў адлюстроўвацца на лагатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На 2008 год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ужо «Генес Сёмы».

У 1950-х і пачатку 1960-х гадоў футбалісты з берагоў Рэйна ў цэлым 5 разоў станавіліся найлепшымі ў Заходняй Германіі. Гэта было поспехам для клуба, якога зусім нядаўна не існавала. Поспехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафей краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў 1962 годзе, калі ў фінале з лікам 4:0 быў пераможаны «Нюрнберг».

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрМарвін Швэбэ1995
2 АбБена Шміц1994
3 АбДамінік Гайнц1993
4 АбТыма Гюберс1996
6 ПАЭрык Мартэль2002
7 ПАДэян Любічыч1997
8 ПАДэніс Хусейнбашыч2001
9 НапЛука Вальдшміт1996
11 ПАФлорыян Кайнц (капітан)1992
12 БрЁнас Нікіш2004
13 НапМарк Ут1991
15 АбЛука Кіліян1999
17 АбЛаерт Пакярада1994
18 АбРасмус Карстэнсен2000
Паз.ІмяНар.
20 БрФіліп Пентке1985
21 НапШтэфен Тыгес1998
22 ПАЯкаб Крыстэнсен2001
23 НапСаркіс Адамян1993
24 ПАДжуліян Шабо1998
27 НапДэві Зельке1995
29 НапЯн Тыльман2002
33 НапФлорыян Дыц1998
35 АбМакс Фінкгрэфэ1999
37 ПАЛінтан Майна1999
40 ПАФарыд Аліду2001
42 НапДэміян Даўнс2004
44 БрМаціяс Кёбінг1997

Крыніцы

Спасылкі