ФК Мінск

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Змена Мінск)

«Мінск» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2006 годзе на базе клуба «Змена». У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Мінск
Fc-minsk.png
Поўная назваДУФКіС ФК «Мінск»
Заснаваны2006
ГорадМінск, Беларусь
СтадыёнСтадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
УладальнікМінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Аляксандр Кернажыцкі як Старшыня папячыцельскага савета
СтаршыняСяргей Лушчык
Галоўны трэнерАрцём Чалядзінскі
ЧэмпіянатВышэйшая ліга
20239 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

Футбольная школа моладзі

19 чэрвеня 1954 года паводле загаду старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны і ў іншых гарадах краіны, гэта значыць у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі і Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газеты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».

Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каманда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасці гульняў клуб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сімвалічны спіс лепшых 33 гульцоў спаборніцтва на трэць занялі гульцы футбольнай школы моладзі.

Пасля сенсацыйнай перамогі, мінскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнуў да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. То бок у сезоне 1956 года клуб заняў чацвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клуб заняў апошняе месца. Сезон 1957 года зноў меў паэтапны характар, клуб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасці клубу заняць зноў толькі чацвёртае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюза сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і мінскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыся пры гэтым добрай фізічнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічнае майстэрства гульцоў было ацэнена спецыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец мінскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.

Пасля турніру клуб зноў зведаў страты ў сваім складзе, гэта значыць у мінскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба і Леанід Гарай. Усяго клуб разлучыўся з шаснацаццю гульцамі. У сезоне 1958 года чэмпіянату БССР каманда зноў з лёгкасцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.

Каманда падрыхтоўкі моладзі

З 1959 года паводле пастановы камітэта па фізічнай культуры і спорту пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Мінскага гарадскога савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый. Каманда займалася падрыхтоўкай гульцоў для рэспубліканскіх каманд, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны і горада. У 1981 годзе ў Мінску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартыўны комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што не мела аналагаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізавана ў дзіцяча-спартыўную школу алімпійскага рэзерву Мінгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назву «Змена».

У 1990 годзе была здзейснена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Змена» прыняла ўдзел у розыгрышу другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнерам пачаў працаваць у клубе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клуб заняў дзявяты радок.

«Змена»

Сезон 1992 года клуб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сезон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і перспектыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнерскіх абавязкаў, яшчэ і выходзіў гуляць за каманду ў якасці гульца. «Змена» адразу заняла першае месца і атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасля ўдалага сезона клуб зведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клубы, на іх месца прыйшла іншая моладзь.

Наступны сезон зноў пачаўся вельмі ўдала, клуб быў адным з лідараў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сезона, значна страціў свае пазіцыі і, у выніку, скончыў сезон на восьмым месцы. Па заканчэнні сезона ў мінскае «Тарпеда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.

Новы сезон стаў расчараваннем для клуба, страціўшы вялікую колькасць гульцоў, каманда не здолела аказваць супраціўленне іншым клубам, у выніку чаго клуб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клуб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак узімку трэнерам клуба стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клуб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клуба таго сезона варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава і Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўня Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 199 годзе Малафееў з’ехаў у Расію, дзе яму прапанаваў месца трэнера цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сезон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розным клубам Беларусі. Больш усяго на футбалістах «Змены» нажыўся зноў створаны клуб БАТЭ. З 1996 па 2002 гады клуб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі не браў, толькі аднойчы з’явіўся ў розыгрышы Другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок. У 1997—1999 гадах клуб з’яўляўся фарм-клубам БАТЭ пад назвай «Змена-БАТЭ».

«Мінск»

У 2006 годзе на базе «Змены», якая на той час выступала ў Першай лізе, быў заснаваны клуб «Мінск», які адразу стаў пераможцам Першай лігі. У сезоне 2007 клуб упершыню выступаў у Вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца і зноў выбыў у Першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а ў 2013 годзе стаў уладальнікам Кубка Беларусі.

Папярэднія назвы

  • 1954—1959: ФШМ
  • 1987—1996: «Змена»
  • 1997—1999: «Змена-БАТЭ»
  • 2001—2005: «Змена»
  • з 2006: «Мінск»

Дасягненні

БССР

  • Чэмпіён БССР: 1955

Рэспубліка Беларусь

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
  • Пераможца Першай лігі Беларусі: 2006, 2008
  • Пераможца Другой лігі Беларусі: 1992, 2004
  • Пераможца Кубка Беларусі: 2013

Цяперашні склад

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз.ІмяНар.
19 БрМаксім Азарко2002
37 БрСтаніслаў Болдыш2004
92 БрДзяніс Шпакоўскі (у арэндзе з «Дынама» Мінск)2001
БрМацвей Сухарэнка2004
2 АбВалянцін Дзіхціеўскі2003
3 АбОгнен Мажыч2002
4 АбУладзіслаў Граковіч2005
5 АбАрцём Саковіч2006
15 АбГлеб Гурбан2001
18 АбАляксандр Міхаленка2001
44 АбГлеб Крыўцоў2003
55 АбАляксей Туманаў2003
72 АбФёдар Федаровіч2006
6 ПАДанііл Душэўскі (капітан)2004
7 ПАКірыл Забелін2002
8 ПААрсеній Мігдалёнак2003
9 ПАЯгор Лапун1999
Паз.ІмяНар.
11 ПАФёдар Лебедзеў2003
13 ПАВалянцін Бандарэнка2005
17 ПАРадзівон Пячура2004
20 ПАЯўген Кіндрук2005
22 ПААртур Кузьміч2003
23 ПААртур Назаранка2004
71 ПАМаксім Шаўчэнка2002
77 ПАЯўген Малашэвіч2002
80 ПАДзмітрый Дзенісенка2006
81 ПАДзмітрый Марозаў2006
ПАУладзіслаў Ганчук2006
ПААляксей Іваноў2005
10 НапСямён Пяньчук2001
35 НапЦімафей Сіманенка2006
НапІлья Бандарэнка2005
НапІван Радзівонаў2005

Ігракі ў арэндзе

Паз.ІмяНар.
ПАКірыл Ганчарык (у «Маладзечне» да снежня 2024 года)2004
ПАІгнат Прановіч (у «Нафтане» да снежня 2024 года)2003

Рэзервовы склад

Паз.ІмяНар.
БрМіхаіл Барадулін2005
БрУсевалад Нарушэвіч2006
АбЦімур Барысенкаў2005
АбГерман Жарнасек2005
АбМіраслаў Кандратовіч2004
АбАляксей Мураўёў2005
ПААрцём Богдан2006
Паз.ІмяНар.
ПАДаніель Нгух2003
ПАЯгор Станішэўскі2005
НапДзмітрый Драбышэўскі2005
НапАрцём Малашка2006
НапАрсеній Пракапенка2004
НапПавел Тарлецкі2005

Трэнерскі штаб

  • Арцём Чалядзінскі (нар. 1977) — галоўны трэнер
  • Андрэй Караткевіч (нар. 1984) — трэнер
  • Ігар Шытаў (нар. 1986) — трэнер
  • Павел Часноўскі (нар. 1986) — трэнер брамнікаў
  • Віктар Сокал (нар. 1981) — галоўны трэнер дубля
  • Яўген Куданаў (нар. 1998) — трэнер дубля
  • Максім Рабаткевіч (нар. 1993) — трэнер дубля
  • Данііл Сачкоў (нар. 1999) — трэнер брамнікаў дубля

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

СезонЛігаМГВНПГалыАчкіКубакЗаўвагі
1992Трэцяя (Д3)115101449–15211/16 фіналу Выхад у Другую лігу
1992/93Другая (Д2)8301261242–50301/32 фіналу
1993/94Другая (Д2)1528371815–50131/16 фіналу Вылет у Трэцюю лігу
1994/95Трэцяя — Б (Д3)722831123–3519
1995Трэцяя — Б (Д3)41261523–1419
1996
1997Трэцяя — А (Д3)6261221252–4638
1998Другая — А (Д3)426147555–2349Змена назваў ліг
1999Другая — А (Д3)224163554–2251
2000
2001Другая (Д3)1834113213–1194
2002
2003Другая (Д3)522124650–2640
2004Другая (Д3)124191455–17581/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2005Першая (Д2)530148831–23501/16 фіналу
2006Першая (Д2)126175444–1356Паўфінал Выхад у Вышэйшую лігу
2007Вышэйшая (Д1)1426491318–34211/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2008Першая (Д2)126232172–11711/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2009Вышэйшая (Д1)9261131233–26361/8 фіналу
2010Вышэйшая (Д1)333186959–3260Чвэрцьфінал
2011Вышэйшая (Д1)9338111433–4035Фіналіст
2012Вышэйшая (Д1)6301161336–4639Уладальнік
2013Вышэйшая (Д1)9321081436–4038Паўфінал
2014Вышэйшая (Д1)7321641245–36521/16 фіналу
2015Вышэйшая (Д1)6261241029–2840Паўфінал
2016Вышэйшая (Д1)430158749–2453Чвэрцьфінал
2017Вышэйшая (Д1)14303141319–39231/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)1130791434–42301/8 фіналу
2019Вышэйшая (Д1)930991236–44361/8 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)11301151445–5738Чвэрцьфінал
2021Вышэйшая (Д1)1230891332–52331/16 фіналу
2022Вышэйшая (Д1)6301281047–43441/8 фіналу
2023Вышэйшая (Д1)928891121–2633Чвэрцьфінал

Еўракубкі

СезонКубакРаўндКлубПершыя матчыАдказныя матчыВынік
2011—2012Ліга Еўропы1 к/р АЗАЛ (Баку)1:1 (Г)2:1 (Х)3:2
2 к/р Газіянтэпспор1:1 (Х)1:4 (Г)2:5
2013—2014Ліга Еўропы2 к/р Валета1:1 (Г)2:0 (Х)3:1
3 к/р Сент-Джонстан (Перт)0:1 (Х)1:0, пен. 3:2 (Г)1:1 (пен. 3:2)
Плэй-оф Стандард (Льеж)0:2 (Х)1:3 (Г)1:5

Галоўныя трэнеры

Крыніцы

Спасылкі