ФК Галатасарай

турэцкі футбольны клуб

«Галатасарай» (турэцк.: Galatasaray) — турэцкі футбольны клуб з горада Стамбул. Заснаваны ў 1905 годзе. 23-разовы чэмпіён Турцыі, 18-разовы ўладальнік Кубка Турцыі. Уладальнік Кубка УЕФА (2000). Галатасарай з’яўляецца адным з трох еўрапейскіх клубаў, якія калі-небудзь дасягнулі перамогі ў чатырох спаборніцтвах за адзіны сезон, гэта значыць клуб дамогся перамогі ў Кубку УЕФА, Суперкубку УЕФА, чэмпіянаце і Кубку Турцыі ў 2000 годзе. Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чырвоны і жоўты. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Цюрк Тэлеком Арэна», які мае ўмяшчальнасць у 52 650 чалавек.

Галатасарай
Galatasaray Sports Club Logo.svg
Поўная назваGalatasaray Spor Kulúbú
Заснаваны20 кастрычніка 1905
ГорадСтамбул, Турцыя
СтадыёнЦюрк Тэлеком Арэна
Умяшчальнасць: 52 650
УладальнікГалатасарай[d]
ПрэзідэнтДурсун Эзбек[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатСуперліга
2023/241 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

Заснаванне

Першы фотаздымак «Галатасарая». 1905 год

«Галатасарай» быў заснаваны восенню 1905 года групоўкай студэнтаў як футбольны клуб. Першым прэзідэнтам клуба быў Алі Самі Ен. У сваю першую гульню клуб атрымаў перамогу над камандай «Кадзі-Кеўі» з лікам 2:0. Першапачаткова ўдзельнікі клуба склалі некалькі назоваў каманды, аднак было вырашана, што яе імя будзе «Галатасарай».

Назва Галатасарай паходзіць ад назвы Галатасарайскага ліцэя, які ў сваю чаргу бярэ сваю назву ад Галацкай палацавай імператарскай школы (турэцк.: Galata Sarayı Enderûn-u Hümâyûn), імені зыходнай школы, якая была заснавана ў 1481 годзе, і якая ў сваю чаргу ўзяла сваю назву ад найблізкай сярэдневяковай генуэзскай калоніі Галаты. Галатасарай, непасрэдна, перакладаецца як «Галатаў палац».

На думку даследчыка Чэма Атабеяглу, «Галатасарай» атрымаў сваю назву пасля аднаго са сваіх першых матчаў. У ім «Галатасарай» перамог з лікам 2:0 клуб «Рум» і гледачы назвалі каманду пераможцаў «Джэнтэльмены Галацкага (у сэнсе гарадскога) палаца» (турэцк.: Galata Sarayı efendileri), і, пасля гэтага інцыдэнту, яны і перанялі гэта імя і сталі называць свой клуб «Галатаў Сарай». У 1905 годзе ў часы Асманскай імперыі, не існавала ніякіх заканадаўчых вызначэнняў асацыяцыі, таму клуб і не быў здольны мець афіцыйную рэгістрацыю, але, пасля таго, як у 1912 годзе ўсё ж такі з’явіўся закон аб асацыяцыях, клуб быў зарэгістраваны на законных падставах.

Стадыён

Маляўнічы перфоманс на арэне

Хатнім стадыёнам для «Галатасарая» з’яўляецца сучасная шматфункцыянальная «Цюрк Тэлеком Арэна», размешчаная ў раёне Шышла горада Стамбул. Умяшчальнасць арэны складае 52 650 гледачоў. Пераезд з «Алі Самі Ен» быў задуманы з мэтай змяніць састарэлы стадыён на новую сучасную арэну, якая задавальняе ўсім патрабаванням гранда турэцкага футбола. У канцы 2007 года пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў быў закладзены падмурак новага стадыёна. Гэтая падзея адбылося 13 снежня 2007 года. Кошт будаўніцтва склаў 128 млн еўра[1].

У 2008 годзе Турэцкая футбольная федэрацыя вырашыла падаць заяўку на правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года ў сябе ў краіне, пазней і на правядзенне чэмпіянату Еўропы 2020 года[2]. Гэтае рашэнне пацягнула ўнесці папраўкі ў праект стадыёна, каб ён мог адпавядаць правядзенню матчаў паўфінальнай стадыі кантынентальнага першынства па стандартах УЕФА. Правы на назву стадыёна былі прададзены найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Türk Telekom тэрмінам на 10 гадоў за 100,5 млн долараў.

Урачыстае адкрыццё «Цюрк Тэлеком Арэны» адбылося 15 студзеня 2011 года таварыскім матчам паміж футбольнымі клубамі «Галатасарай» і «Аякс». Матч завяршыўся з лікам 0:0. Пачынаючы з 1933 года, больш чым праз 77 гадоў была выканана запаветная мара шматлікіх мільёнаў прыхільнікаў клуба. Першы афіцыйны матч «Галатасарая» на новай арэне прыйшоўся на гульню супраць «Сівасспора», якая скончылася перамогай гаспадароў з лікам 1:0. Першы гол на новай арэне быў забіты абаронцам зборнай Турцыі Серветам Чэтынам. 18 сакавіка 2011 года ў матчы супраць «Фенербахчэ» быў усталяваны сусветны рэкорд шуму на спартыўных арэнах у дэцыбелах. Ён склаў 131,76 дб і патрапіў у «кнігу рэкордаў Гінэса»[3].

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрФернанда Муслера (капітан)1986
5 ПАЭюп Айдын2004
6 АбДавінсан Санчэс1996
7 НапКерэм Акцюркаглу1998
8 ПАКерэм Дэмірбай1993
9 НапМаўра Ікардзі1993
10 НапДрыс Мертэнс1987
14 НапВільфрыд Заа1992
17 АбДэрык Кён1999
18 ПАБеркан Кутлу1998
19 БрГюнай Гювенч1991
20 ПАТэтэ2000
22 ПАХакім Зіеш1993
Паз.ІмяНар.
23 АбКаан Айхан1994
25 АбВіктар Нельсан1998
27 ПАСержыу Алівейра1992
34 ПАЛукас Тарэйра1996
42 АбАбдзюлкерым Бардакджы1994
50 БрЯнкат Йылмаз2004
53 ПАБарыш Йылмаз2000
56 ПАБаран Дэміраглу2005
72 ПААлі Турап Бюльбюль2005
81 ПАХамза Акман2004
91 ПАТангі Ндамбеле1996
92 АбСерж Ар’е1992
95 НапКарлус Вінісіус1995

Заўвагі

Спасылкі