ФК Бенфіка Лісабон

партугальскі футбольны клуб

«Бенфіка» (парт.: Benfica) — партугальскі футбольны клуб з горада Лісабон. Заснаваны ў 1904 годзе. 38-разовы чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЕФА (1983).

Бенфіка
Мянушкі«Benfiquistas»
«Aguias» («Арлы»)
«Perdedores» («Няўдачнікі»)
«Encarnados» («Чырвоныя»)
«Glorioso» («Слаўныя»)
Заснаваны1904
Горад
СтадыёнЭштадыу да Луш
Умяшчальнасць: 65 647
ПрэзідэнтРуй Кошта[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрымейра-ліга
2022/231 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бенфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клубаў Партугаліі разам з «Порту» і «Спортынгам». Да таго ж, клуб ніводнага разу не пакідаў вышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бенфіка» стала першым клубам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паражэнняў у сезоне, у чэмпіянаце 1972/73, а таксама адзіным клубам Еўропы, які паўтарыў гэты поспех у сезоне 1977/78. Таксама клуб з’яўляецца адзіным партугальскім клубам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах еўрапейскіх клубных турніраў. Характэрна, што ў адрозненне ад большасці еўрапейскіх клубаў, заўзятары «Бенфікі» самі ўтрымліваюць клуб і кіруюць ім з моманту яго заснавання. Таксама «Бенфіка» займае 22-е месца ў спісе самых заможных каманд планеты, з гадавым абаротам у 111,1 млн еўра[1][2].

Прынцыповымі для «Бенфікі» з’яўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футбола як «Класіка» (парт.: O Clássico). Таксама клуб праводзіць вельмі прынцыповыя матчы супраць «Спортынга», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабона.

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрАнатоль Трубін2001
3 АбАльвара Карэрас2003
4 АбАнтоніу Сілва2003
5 АбМарату2001
6 АбАлександэр Ба1997
7 ПАДавід Нерыс1997
8 ПАФрэдрык Аўрснес1995
9 НапАртур Кабрал1998
10 ПААркун Кёкчу2000
11 НапАнхель Дзі Марыя1988
14 АбХуан Бернат1993
19 НапКаспер Тэнгстэт2000
20 ПАЖуан Марыу1993
Паз.ІмяНар.
24 БрСамуэл Суарыш2002
25 НапДжанлука Прэсціяні2006
27 ПАРафа Сілва1993
30 АбНікалас Атамендзі (капітан)1988
32 НапБенхамін Рольхейсер2000
36 НапМаркус Леанарду2003
44 АбТамаш Араужу2002
45 БрЛеа Какубо2001
47 ПАТыягу Гавея2001
61 ПАФларэнтыну Луіш1999
75 БрАндрэ Гоміш2004
87 ПАЖуан Невіш2004

Крыніцы

Спасылкі