ФК Барусія Мёнхенгладбах

нямецкі футбольны клуб

«Бару́сія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з’яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з’яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб’яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр (ням.: Jünter).

Барусія Мёнхенгладбах
Borussia Mönchengladbach logo.svg
Поўная назваBorussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V.
Заснаваны1 жніўня 1900
ГорадМёнхенгладбах, Германія
СтадыёнБарусія-Парк
Умяшчальнасць: 54 057
ПрэзідэнтРольф Кёнігс[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатБундэсліга
2022/2310 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.

Гісторыя

Раннія гады

У канцы 1899 года група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клуб. І ўжо 1 жніўня 1900 года быў афіцыйна зарэгістраваны клуб «Барусія Мёнхенгладбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клуб Барусія 1900 Мёнхенгладбах» (ням.: «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клуб быў прыняты ў Рэйнска-Вестфальскі Гульнёвы Саюз (ням.: Rheinisch-Westfälischen Spielverband). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаванне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бекельбергу» (ням.: «Bökelbergstadion»). Але толькі пасля Другой сусветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ва ў той час самую высокую класу — Вышэйшую Заходнюю Лігу (ням.: Oberliga West).

Выхад у Бундэслігу

24 жніўня 1960 года Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Германіі, перамогшы ў фінале з лікам 3:2 футбольны клуб «Карлсруэ». У наступным годзе клуб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 года рушыў услед выхад у, заснаваную дзвюма гадамі ранней, прафесійную вышэйшую футбольную лігу Германіі — Бундэслігу. «Барусія» перамагла ў пераходных матчах, пасля таго як скончыла сезон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе (ням.: Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў бундэслізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» з Мюнхена.

Залатыя гады

«Гладбах» пачаў свой шлях у Бундэслізе ў сезоне 1965/66, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клубы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сезоне 1968/69, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сезоне, а потым, перамагла і ў наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэслігі абараніўшы тытул чэмпіёна.

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрЁнас Омлін (капітан)1994
2 АбФабіа К’яродыя2005
3 АбКо Ітакура1997
4 АбМамаду Дукурэ1998
5 АбМарвін Фрыдрых1995
7 ПАПатрык Герман1991
8 ПАЮліян Вайгль1995
9 НапФранк Анара1996
10 ПАФлорыян Нойгаўз1997
13 НапДжордан Пефак1996
14 НапАласан Плеа1993
17 ПАМану Канэ2001
18 АбШтэфан Лайнер1992
19 ПАНатан Нгуму2000
20 АбЛука Нец2003
Паз.ІмяНар.
21 БрТобіяс Зіпель1988
23 ПАКрыстаф Крамер1991
24 АбТоні Янчке1990
25 НапРобін Гак1998
26 АбЛукас Ульрых2004
27 ПАРока Райц2002
28 НапГрант-Леон Ранас2003
29 АбДжо Скалі2002
30 АбНіка Эльведзі1996
31 НапТомаш Чванчара2000
33 БрМорыц Нікалас1997
35 ПАДжэйкаб Італьяна2001
39 АбМаксіміліян Вёбер1998
41 БрЯн Альшоўскі2001
49 НапСіё Фукуда2004

Рэзервовая каманда

  • Барусія Мёнхенгладбах II

Спасылкі

Афіцыйныя сайты

Неафіцыйныя сайты