ФК Атлетык Більбаа

іспанскі футбольны клуб

«Атлетык Більбаа» (ісп.: Athletic Club de Bilbao) — іспанскі футбольны клуб з горада Більбаа, Басконія. Клуб быў заснаваны ў 1898 годзе, з 1928 года (з моманту заснавання лігі) выступае ў Прымеры. З усіх клубаў заснавальнікаў толькі «Атлетык», «Рэал Мадрыд» і «Барселона» ніколі не пакідалі элітны іспанскі дывізіён. «Атлетык» — адзін з самых тытулаваных клубаў Іспаніі. Ён восем разоў выйграваў чэмпіянат краіны і дваццаць чатыры разы перамагаў у Кубку Караля.

Атлетык Більбаа
Поўная назваісп.: Athletic Club de Bilbao
Мянушкі«Чырвона-белыя»
«Ільвы»
«Баскі»
Заснаваны18 ліпеня 1898
ГорадБільбаа, Краіна Баскаў, Іспанія
СтадыёнСан-Мамес, Більбаа
Умяшчальнасць: 53 289
ПрэзідэнтХон Урыяртэ
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатЛа Ліга
2022/238 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Клуб вядомы сваёй кансерватыўнай палітыкай у плане выкарыстання толькі мясцовых футбалістаў. Гэта як выклікае крытыку, гэтак і з’яўляецца прадметам гонару. Аднак запрашэнне ў клуб атрымоўвалі не толькі ігракі, якія нарадзіліся ў Краіне Баскаў, але і футбалісты з іншых краін з басконскімі каранямі.

Мянушкі

Традыцыйныя клубныя колеры ёсць чырвона-белыя, за што клуб атрымаў мянушку «чырвона-белыя» (ісп.: rojiblancos). Мянушка «львы» паходзіць з таго, што стадыён размешчаны побач з царквой Святога Мамаса. Мамас у ранні перыяд хрысціянства быў кінуты на разарванне ільвам рымлянамі. Ільвы не сталі есці Мамаса. Пазней ён быў прылічаны да ліку святых.

Гісторыя

Ранні перыяд

«Атлетык» з першым Кубкам Іспаніі

Футбол у Більбаа з’явіўся дзякуючы дзвюм групам людзей, звязаных з Вялікабрытаніяй, гэта былі брытанскія сталявары і маракі і басконскія студэнты, якія вярнуліся з брытанскіх школ і ўніверсітэтаў.

У канцы XIX стагоддзя Більбаа быў галоўным портам у самым сэрцы найважнейшай індустрыяльнай вобласці з вялікай колькасцю жалезных шахтаў і верфяў. Тут была размешчана рухаючая сіла іспанскай эканомікі, і таму гэта месца прыцягвала рабочых мігрантаў. Сярод іх былі і шахтары з паўночнага захаду Англіі і працаўнікі верфяў з Саўтгемптана і Портсмута. Брытанскія працоўныя прывезлі сюды, як і ў многія іншыя куткі планеты, гульню пад назвай «футбол». У пачатку 1890-х гэтыя працаўнікі сабраліся разам і сфарміравалі футбольны клуб «Більбаа».

Тым часам дзеці басконскай інтэлігенцыі адпраўляліся ў Вялікабрытанію навучацца інжынернай справе і камерцыі. У Вялікабрытаніі басконскія студэнты зацікавіліся футболам, і па вяртанні ў Більбаа яны сталі праводзіць гульні з брытанскімі працоўнымі. У 1898 годзе студэнты з Гімназіі Самакоіс заснавалі «Клуб Атлетык» (Athletic Club — на англійскі манер). У 1901 годзе адбыўся сход у кавярне Гарсія, на якім былі вызначаны правілы і статут клубу.

У 1902 годзе два клубы з Більбаа сфарміравалі агульную каманду пад назвай «Клуб Біская» для ўдзелу ў першым розыгрышы Кубка Іспаніі па футболе. Са спаборніцтваў яны вярнуліся з галоўным трафеем, абыграўшы клуб «Барселону» ў фінале. Шмат у чым, гэты поспех прывёў да таго, што ў 1903 годзе адбылося афіцыйнае зліццё двух клубаў пад агульнай назвай «Атлетык Більбаа», у даслоўным варыянце «Клуб Атлетык з Більбаа». У тым жа годзе басконскія студэнты сфарміравалі і каманду «Атлетык Мадрыд», які ў далейшым быў ператвораны ў «Атлетыка Мадрыд». Год стварэння клубу з’яўляецца дыскусійным пытаннем сярод футбольных гісторыкаў. Афіцыйна дэкларуецца 1898 год, але некаторыя людзі лічаць, што сапраўдным годам стварэння клубу павінен лічыцца 1901 год. Ёсць таксама і прыхільнікі 1903 года як адпраўнога пункту.

Такім жа спрэчным пытаннем з’яўляецца і паходжанне клубных колераў. Хоць першапачаткова кашулі клубу мелі белыя і сінія палоскі, у 1910 годзе гэта спалучэнне змянілі на чырвоныя і белыя палоскі. Існуе тры версіі, чаму гэта адбылося. Самая распаўсюджаная версія кажа пра тое, што змена адбылася ва ўгоду брытанскім заснавальнікам клубу, якія былі родам з Сандэрленда і Саўтгемптана[1]. Паводле іншай версіі член клубу, які быў адпраўлены ў Вялікабрытанію закупіць бела-сініх футболак не здолеў знайсці такую расфарбоўку і вярнуўся з футболкамі чырвона-белых колераў. Існуе таксама тэорыя, паводле якой чырвона-белыя колеры былі выбраны з-за іх таннасці, паколькі чырвона-белае спалучэнне выкарыстоўвалася пры вырабе матрацаў. Такім чынам, абодва клубы «Атлетык Більбаа» і «Атлетыка Мадрыд» выкарыстоўвалі першапачаткова сіне-белую расфарбоўку, аднак, затым перайшлі на спалучэнне чырвонага і белага. Мадрыдскі клуб зрабіў гэты крок першым, за што і атрымаў мянушку «Los Colchoneros», што перакладаецца прыкладна як «вытворцы матрацаў».

Клуб як сімвал баскскага нацыяналізму

З моманту свайго заснавання каманда стала сімвалам баскскага нацыяналізму. Клуб стаў асацыявацца з Басконскай нацыяналістычнай партыяй (БНП), заснаванай у 1895. Некаторыя з членаў БНП былі таксама членамі клуба «Атлетык». Такім прыкладам з’яўляецца Хасэ Антоніа Агірэ — футбаліст клуба ў 1920-х гадах і сябра БНП, які ў 1936 стаў першым абраным басконскім прэзідэнтам.

Апошнія замежнікі пакінулі клуб у 1912 годзе, а пасля гэтага толькі баскі па крыві выступаюць у складзе бела-чырвоных. Гэта называецца палітыкай «кантэры» — сваёй футбольнай акадэміі, выпускнікі якой і складаюць падмурак футбольнага клуба. У той жа час любы баск можа гуляць за «Атлетык», нават калі ён не нарадзіўся ў Краіне Баскаў ці не выхоўваўся ў клубнай акадэміі (такім быў, напрыклад, французскі баск Біксант Лізаразю). Выключэнні здараліся толькі падчас дыктатуры Франсіска Франка, клубу тады нават прыйшлося змяніць назву на іспанскае «Атлетыка». Пасля смерці Франка клуб вярнуўся да сваёй першапачатковай назвы і клубнай палітыкі.

Аж да 2008 года на футболках гульцоў не размяшчалася лагатыпаў спонсараў, пакуль «Атлетык» не падпісаў кантракт з нафтагазавай кампаніяй Petronor, якая размяшчаецца ў Краіне Баскаў.

Першым цемнаскурым футбалістам «Атлетыка» быў Хонас Рамальё (ангольска-басконскага паходжання), які выйшаў на поле ў 2009 годзе. У 2014 ў асноўным складзе «Атлетыка» выйшаў другі за ўвесь час чарнаскуры футбаліст — Іньякі Уільямс, — акрамя басконскіх, ён таксама мае ганскія карані, але нарадзіўся і вырас ён менавіта ў Краіне Баскаў.

Дасягненні

Іспанія

  • Чэмпіянат Іспаніі:
    • Чэмпіён (8): 1929/30, 1930/31, 1933/34, 1935/36, 1942/43, 1955/56, 1982/83, 1983/84
    • Другое месца (7): 1931/32, 1932/33, 1940/41, 1946/47, 1951/52, 1969/70, 1997/98
  • Кубак Караля:
    • Пераможца (24): 1902, 1903, 1904, 1910, 1911, 1914, 1915, 1916, 1921, 1923, 1930, 1931, 1932, 1933, 1943, 1944, 1944/1945, 1949/1950, 1955, 1956, 1958, 1969, 1972/1973, 1983/1984
    • Фіналіст (16): 1905, 1906, 1913, 1920, 1942, 1948/49, 1952/53, 1965/66, 1966/67, 1976/77, 1984/85, 2008/09, 2011/12, 2014/15, 2019/20, 2020/21
  • Суперкубак Іспаніі:
    • Пераможца (3): 1984, 2015, 2020/21
    • Фіналіст (3): 1983, 2009, 2021/22
  • Кубак Эвы Дуартэ:
    • Пераможца (1): 1950
    • Фіналіст (1): 1945
  • Паўночны чэмпіянат:
    • Пераможца (3): 1913/14, 1914/15, 1915/16
  • Чэмпіянат Біскаі:
    • Пераможца (14): 1919/20, 1920/21, 1922/23, 1923/24, 1924/25, 1925/26, 1927/28, 1928/29, 1930/31, 1931/32, 1932/33, 1933/34, 1938/39, 1939/40
  • Баскскі кубак:
    • Пераможца (1): 1934/35

Еўракубкі

Міжнародныя турніры

  • Малы Кубак свету: (1):
    • Пераможца (1): 1967

Склад

Станам на люты 2023 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрУнаі Сімон1997
3 АбДаніэль Вівіян1999
4 АбАйтар Парэдэс2000
5 АбЕрай Альварэс1995
6 ПАМікель Весга1993
7 НапАлекс Берэнгер1995
8 ПААян Сансет2000
9 НапІньякі Уільямс1994
10 НапІкер Муньяін (капітан)1992
11 НапНіка Уільямс2002
12 НапГорка Гурусета1986
13 БрХулен Агірэсабала2001
14 ПАДані Гарсія1990
Паз.ІмяНар.
15 АбІньіга Леке1993
16 ПАІньіга Руіс дэ Галарэта1993
17 АбЮры Берчычэ1990
18 АбОскар дэ Маркас1989
19 АбІманоль Гарсія дэ Альбеніс2000
20 НапАсьер Вільялібрэ1997
21 ПААндэр Эрэра1989
22 НапРауль Гарсія1986
23 НапАду Арэс2001
24 ПАБеньят Прадас2001
30 ПАУнаі Гомес2003
31 ПАМікель Хаўрэгісар2003

Крыніцы

Спасылкі