Уільям Роўэн Гамільтан

Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton; 4 жніўня 1805 — 2 верасня 1865) — выдатны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя.

Уільям Роўэн Гамільтан
William Rowan Hamilton
Уільям Роўэн Гамільтан
Уільям Роўэн Гамільтан
Дата нараджэння4 жніўня 1805(1805-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці2 верасня 1865(1865-09-02)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаArchibald Rowan-Hamilton[d][5]
ЖонкаHelen Maria Bayly[d][6]
ДзеціWilliam Edwin Hamilton[d][7]
Род дзейнасціматэматык, фізік, астраном, навуковы работнік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфераматэматыка, фізіка, механіка
Навуковая ступеньбакалаўр мастацтваў[d][7] (1827) і магістр мастацтваў[d][7] (1837)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Гамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям’і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцей з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым.

Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 — пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы.

Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 гадоў — большую частку «Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі» Ньютана, у 17 гадоў — пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа.

1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў — даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэту пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы.

1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не вельмі ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем.

1834—1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы.

1835: віцэ-кароль Ірландыі ўзвёў Гамільтана ў баранеты.

1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук.

1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне.

У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу.

Зноскі

  • а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  • Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 сакавіка 2023.
  • Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б в English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.
  • а б Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.
  • Літаратура

    • А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.544

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці