Усходняя Карэлія

Усходняя Карэлія (руск.: Восточная Карелия) — частка Карэліі, якая пасля заключэння Сталбоўскага міру ў 1617 годзе засталася за Расіяй і праваслаўнай царквой. Іншая, заходняя частка Карэліі, засталася за Швецыяй і лютэранскай царквой Швецыі і называлася Шведскай Карэліяй, а пасля 1808 года — Фінскай Карэліяй. У наш час Усходняя Карэлія складае цэнтральную частку Рэспублікі Карэлія.

Усходняя Карэлія (жоўтая) і Заходняя Карэлія з межамі 1939 і 1940/1947 гадоў.

Тэрыторыя рэгіёна абмежавана на поўдні ракой Свір, а на ўсходзе Анежскім возерам (выключаючы Заанежскі паўвостраў), Выгазерам і Белым морам.

Усходняя Карэлія гістарычна падзелена на:

  • Беламорскую Карэлію, якая заселена выхадцамі з Паўночнай і Прыладажскай Карэлій, які размаўляюць, як і цвярскія карэлы, на дыялекце, які называецца ўласна карэльскім.
  • Алонецкую Карэлію, дзе распаўсюджаны лівікоўскі дыялект, які зведаў вялікі ўплыў вепскай мовы.
  • Анежскую Карэлію, дзе распаўсюджаны людзікоўскі дыялект, пераходны паміж карэльскай і вепскай мовамі.

Лівікаў больш за палову ад колькасці ўсходніх карэлаў, беламорцаў — каля траціны, людзікаў — трохі больш за адну дзясятую.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі