Урумская мова

Уру́мская мова (саманазва: урум тыль) — адна з моў цюркскае моўнай сям'і, на якой размаўляе некалькі тысяч чалавек у некалькіх вёсках на паўднёвым усходзе Украіны, а таксама ў дыяспары. Часта можа разглядацца як адзін з дыялектаў крымскататарскай мовы. На мове размаўляюць грэкі-ўрумы — этнаграфічная група грэкаў, якія ў 1778 годзе былі пераселены ўрадам Расіі з Крыма на Паўночнае Прыазоўе. Першапачатковыя ўрумы пражывалі ў Турцыі і з гістарычных прычын страцілі грэчаскую мову, перайшоўшы на маўленне цюркскага паходжання.

Урумская мова
СаманазваУрум тыль
КраіныУкраіна, Грэцыя
Агульная колькасць носьбітаў45 000[1]
Статусёсць пагроза знікнення[d][2]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Алтайскія мовы (спрэчна)

Цюркская падгаліна
Кыпчакская група
Палавецка-кыпчакская падгрупа
Агузская група
Турэцкая падгрупа
Пісьменнасцьгрэчаскі алфавіт, кірыліца
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3uum
WALSurm
Atlas of the World’s Languages in Danger1336
Ethnologueuum
ELCat3004
IETFuum
Glottologurum1249

Прадмова

Назва мовы ўтворана ад кораня ўрум, які паходзіць ад слова Rûm (літаральна «Рым»), што ў мусульманскіх краінах абазначала Візантыйскую імперыю. У сваю чаргу, у Асманскай імперыі слова было засвоена для апісання ўсіх не-мусульманскіх народаў краіны. Слова ўзнікла як вынік з'яўлення пратэтычнага галоснага гука перад зычным /ɾ/, які ў пачатку слоў не быў уласцівы цюркскім мовам.

Выкарыстанне тэрміна ўрум у яго старым значэнні прыводзіла да блытаніны, бо гэтым тэрмінам акрэслівалася таксама большая частка цюркамоўных грэкаў. Роднасная паходжаннем і мовай грамада грэкаў дагэтуль пражывае ў Грузіі, якую не варта блытаць з урумамі Украіны[3]. Асноўны сучасны арэал мовы распасцёрты па некалькіх паселішчах урумаў у Данецкай і Запарожскай абласцях, носьбіты таксама пражываюць у Грэцыі і Грузіі. Лінгвістычны партал Ethnologue ацэньвае колькасць носьбітаў урумскай мовы ў 192 700 чалавек[3].

Класіфікацыя

Продкам урумскай мовы з'яўляецца палавецкая мова, таксама мова блізкая крымскататарскай, дыялектам якой урумская мова можа разглядацца некаторымі лінгвістамі.

Урумская мова распадаецца на чатыры дыялектныя групы, пры гэтым у класіфікацыйных адносінах яны досыць неаднародныя, таму што гэтыя дыялекты ў рознай ступені спалучаюць рысы адразу дзвюх груп цюркскай галіны — кыпчацкай і агузскай[4]. Імаверна, урумская мова ўзнікла на грунце мовы полаўцаў (куманаў, кыпчакоў) — асноўнага ядра саюзу плямён, які з'явіўся ва Усходняй Еўропе ў сярэдзіне Х ст. і заняў агромністую тэрыторыю на ўсходзе (Дэшт-і-Кыпчак) і на захадзе (прычарнаморскія стэпы, а пазней — Крым і частку Балканскага паўвострава).

Да кыпчацка-палавецкіх дыялектаў адносяцца гаворкі сёлаў Вялікая Навасёлка, Старабешава, Мангуш; кыпчацка-агузскіх — Стары Керменчык, Багатыр, Улаклы; агузска-кыпчацкіх — Карань, Стараласла, Камара, Гурджы; агузскіх — гарадоў Марыупаль і Стары Крым, сяла Каракуба.

Лінгвістычныя рысы

Фанетыка, фаналогія

  • Зычныя:

Ніжэй прыведзены гукавы лад зычных ва ўрумскай мове. Адметнай рысай з'яўляецца існаванне зычных, якія сустракаюцца толькі ў запазычаннях, асабліва грэчаскага паходжання.

 ЛабіяльныяЗубныяАльвеалярныяПостальвеалярныяПалатальныяВелярныяГлатальныя
Выбухныяpbtdcɟkɡ  
Афрыкаты    ts¹       
Фрыкатывыfvθð ²szʃʒ  xɣh 
Насавыяmn      ŋ  
Аднаўдарныя  ɾ          
Латэральныя  l          
Апраксіманты        j    
  • /ts/ сустракаецца толькі ў запазычанай лексіцы, /θ/ і /ð/ — у запазычанай лексіцы грэчаскага паходжання.

Пісьменнасць

Як вядома, на ўрумскай мове існавала пэўная колькасць рукапісных тэкстаў, якія запісваліся грэчаскім алфавітам.

У перыяд між 1927 і 1937 гадамі ў рамках лацінізацыі моў малых народаў СССР у пісьменнасці стаў выкарыстоўвацца т.зв. яналіф — уніфікаваны лацінскі алфавіт для ўсіх цюркскіх моў Савецкага Саюза, але пасля гэтага перыяду пісьменства на мове заняпала. Тым не менш, новы алфавіт паспеў пабыць ва ўжытку ў тагачасных мясцовых школах, вядома пра існаванне лемантара гэтым алфавітам.

У 2008 годзе ў Кіеве быў апублікаваны кірылічны алфавіт для ўрумскай мовы. Алфавіт утрымлівае некаторыя літары для галосных з дыякрытычнымі знакамі ўверсе, якія выкарыстоўваюцца для спецыфічных цюркскіх гукаў і сустракаюцца ў іншых цюркскіх алфавітах, а таксама літару Ґґ, што збліжае алфавіт з украінскім[5].

А аБ бВ вà 㥠ґД дД' д'Дж дж
Е еЗ зИ иЙ йК кЛ лМ мН н
О оӦ ӧП пР рС сТ тТ' т'У у
Ӱ ӱФ фХ хЧ чШ шЫ ыЭ э

Цюрколаг Аляксандр Гаркавец выкарыстоўвае ўласную сістэму запісу ўрумскай мовы[4].

А аБ бВ вГ гҒ ғД д(Δ δ)Д′ д′
(Ђ ђ)Е еЖ жҖ җЗ зИ иЙ йК к
Л лМ мН нҢ ңО оӦ ӧП пР р
С сТ тТ′ т′(Ћ ћ)У уӰ ӱΥ υФ ф
Х хҺ һЦ цЧ чШ шЩ щЪ ъЫ ы
Ь ьЭ эЮ юЯ яѲ ѳ

Гісторыя даследаванняў

Публікацый на ўрумскай мове, а таксама прац, прысвечаных ёй, на цяперашні час мала. Існуе апісанне лексікі мовы, а таксама агульнае апісанне ўласцівасцей мовы[6][7]. Для каўказскіх дыялектаў мовы сабрана праектная дакументацыя, якая ўключае слоўнік, збор граматычных канструкцый у сказе і корпус тэкстаў[8][9][10]. Сайт праекта дадаткова публікуе звесткі пра мову і ейную гісторыю.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці