Уроцлаўскі ўніверсітэт

Уро́цлаўскі ўніверсітэ́т (польск.: Uniwersytet Wrocławski, ням.: Universität Breslau, лац.: Universitas Wratislaviensis) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Польшчы ў горадзе Вроцлаў. Заснаваны ў 1702 годзе.

Уроцлаўскі ўніверсітэт
Uniwersytet Wrocławski
Выява лагатыпа
Галоўны будынак універсітэта (2012)
Галоўны будынак універсітэта (2012)
Арыгінальная назваUniwersytet Wrocławski
Міжнародная назваUniversitas Wratislaviensis
Ранейшыя назвыЛеапольдына
Сілезскі ўніверсітэт Фрыдрыха-Вільгельма
Заснаваны21 кастрычніка 1702
Рэктарпраф. др. навук Пшэмыслаў Вiшэўскi
Студэнты34 621 (2010)
РазмяшчэннеУроцлаў, Сілезія, Польшча
Сайтwww.uni.wroc.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі

Уроцлаўскі ўніверсітэт з'яўляецца дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Рэспубліцы Польшча. Рэктар — Марэк Баярскі. У цяперашні час на 12 факультэтах навучаюцца 34 621 студэнт (на снежань 2010)[1]. Колькасць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў складае 3390 чалавек. Ва ўніверсітэце выкладанне вядзецца на наступных факультэтах:

  • Філасофскі
  • Гісторыі і педагогікі
  • Права, гаспадаркі і эканомікі
  • Фізікі і астраноміі
  • Біятэхналогіі
  • Біялагічных навук
  • Геаграфіі, геалогіі і навакольнага асяроддзя
  • Сацыяльных навук
  • Хіміі
  • Матэматыкі і інфарматыкі

Гісторыя

Першая спроба заснаваць універсітэт ва Уроцлаве адносіцца да 20 ліпеня 1505 года, калі кароль чэшскі і венгерскі Уладзіслаў II з дынастыі Ягайлавічаў падпісаў загад пра яго стварэнне. Аднак з прычыны пратэсту Кракаўскага ўніверсітэта гэтую ідэю не падтрымаў папа Юлій II.

Днём заснавання ўніверсітэта лічыцца 21 кастрычніка 1702 года. У гэты дзень Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольд I надаў езуіцкай школе горада Брэслаў, адчыненай у 1638, званне Акадэміі Леапольдынскай з усімі прывілеямі еўрапейскіх універсітэтаў. 15 лістапада 1702 года адбылося ўрачыстае адкрыццё акадэміі з адзіным факультэтам па філасофіі і каталіцкай тэалогіі.

Пасля пераходу Сілезіі ад Аўстрыі да Прусіі па выніках Сямігадовай вайны ўніверсітэт страціў свой антырэфарматарскі характар, аднак працягваў заставацца вышэйшай школай для каталіцкага духавенства Германіі.

3 жніўня 1811 года ў выніку правядзення рэформы ў галіне адукацыі ў Прусіі і аб'яднання ўніверсітэтаў у Брэслаў і Франкфурце-на-Одэры мясцовы ўніверсітэт атрымоўвае новую назву: Сілезскі ўніверсітэт Фрыдрыха Вільгельма (па-нямецку: Schlesische Friedrich-Wilhelm-Universität zu Breslau). Навучанне адбываецца на 5 факультэтах — каталіцкай тэалогіі, пратэстанцкай тэалогіі, права, філасофіі і медыцыны. Такім чынам, універсітэт у Брэслаў стаў першым нямецкім універсітэтам, які адначасна меў і каталіцкі, і пратэстанцкі факультэты. У 1842 годзе дадалася кафедра славістыкі. Універсітэт кіраваў 12 прыродазнаўчымі інстытутамі, 6 клінічнымі станцыямі і 3 музейнымі зборамі. З 1881 года ўніверсітэту падпарадкаваны Сельскагаспадарчы інстытут у Праскаў. У 1884 годзе лік студэнтаў ва ўніверсітэце складаў 1481, выкладчыкаў — 131.

Універсітэцкая бібліятэка ў 1885 годзе захоўвала ў сваіх сценах каля 400 000 тамоў, з іх 2400 інкунабул, выдадзеных да 1500 года, і 2840 манускрыптаў. Дзейнічалі таксама астранамічная абсерваторыя, батанічны сад плошчай 5 гектараў з батанічным музеем, а з 1862 года — і заалагічны парк з палеанталагічным і заалагічным музеем. Пры ўніверсітэце размяшчаліся хімічная лабараторыя, хімічныя і фізічныя зборы, анатамічны інстытут, батанічны і мінералагічны інстытуты, карцінная галерэя, музей сылескіх старажытнасцей і дзяржаўны архіў Сілезіі.

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны і перадачы Брэслаў Польшчы нямецкі ўніверсітэт зачынены, замест яго 9 чэрвеня 1946 года ўтвораны польскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 19521989 насіў імя прэзідэнта Польшчы і першага сакратара ПАПП Баляслава Берута.

Ад 1988 года між Уроцлаўскім універсітэтам і Рурскім універсітэтам Бохума афіцыйна ўсталяваны партнёрскія адносіны.

У 2001 годзе ва Уроцлаве адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 300-годдзю заснавання ўніверсітэта.

Нобелеўскія лаўрэаты-выпускнікі ўніверсітэта

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

Літаратура

  • Georg Kaufmann (Hrsg.). Festschrift zur Feier des hundertjährigen Bestehens der Universität Breslau. 2 Bände. — Breslau, 1911.
  • Erich Kleineidam. Die katholisch-theologische Fakultät der Universität Breslau 1811—1945. — Köln, 1961. — ISBN 3879090289.
  • T. Kulak, M. Pater u. W. Wrzesiński. Historia Uniwersytetu Wrocławskiego 1702—2002. — Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2002.
  • Joseph Reinkens. Die Universität zu Breslau vor der Vereinigung der Frankfurter Viadrina mit der Leopoldina. — Breslau, 1861.

Спасылкі