Умберта Эка

Умберта Э́ка (італ. Umberto Eco; 5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016) — італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг, літаратурны крытык. Гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму.

Умберта Эка
Umberto Eco
Дата нараджэння5 студзеня 1932(1932-01-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці19 лютага 2016(2016-02-19)[3][1][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
ЖонкаRenate Ramge[d]
Род дзейнасціфілосаф, раманіст, эсэіст, педагог, сцэнарыст, перакладчык, выкладчык універсітэта, semiotician, пісьменнік, літаратурны крытык, медыявіст, літаратуразнавец, гісторык
Навуковая сферафіласофія, семіётыка, медыевістыка
Месца працыБалонскі ўніверсітэт
Навуковая ступеньдоктар навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнікУніверсітэт Мілана,
Універсітэт Фларэнцыі,
Універсітэт Турына
Вядомыя вучніMarco Belpoliti[d] і Christos Thivaios[d]
Вядомы якпісьменнік і прафесар некалькіх універсітэтаў, аўтар некалькіх сур'ёзных даследаванняў у розных галінах філалагічнай навукі
Член у
Прэміі
Узнагароды
СайтАфіцыйны сайт (італ.)
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў невялікім горадзе Алесандрыя недалёка ад Турына. У 1954 годзе скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную філасофію і літаратуру. Свой першы раман — «Імя ружы» — апублікаваў у 1980 годзе. Гэтая кніга пасля стала самай вядомай яго літаратурнай працай. Сёмы і апошні раман Умберта Эка — «Нулявы нумар» — быў апублікаваны ў студзені 2015 года. Сам Умберта Эка лічыў пісьменніцкую дзейнасць не самай важнай часткай свайго жыцця. У 1988 годзе заснаваў дэпартамент камунікацый ва Універсітэце Сан-Марына. Ён выкладаў тэорыю культуры і эстэтыку ва ўніверсітэтах Мілана, Турына і Фларэнцыі. Умберта Эка з’яўляўся ганаровым доктарам мноства ўніверсітэтаў. Ён напісаў вялікую колькасць эсэ па філасофіі, мовазнаўстве, семіётыцы, сярэднявечнай эстэтыцы.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

Аўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Ківач Фуко» (1988), «Востраў напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту.

Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай.

Бібліяграфія

Навуковыя творы

  • «Эвалюцыя сярэднявечнай эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
  • «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
  • «У пошуках дасканалай мовы ў еўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
  • «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладання» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)

Мастацкія творы

  • «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980)
  • «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988)
  • «Востраў напярэдадні» (L’isola del giorno prima, 1994)
  • «Баўдаліна» (Baudolino, 2000)
  • «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)

Зноскі

  • http://www.repubblica.it/cultura/2016/02/20/news/morto_lo_scrittore_umberto_eco-133816061/ Праверана 20 лютага 2016.
  • Wikimedia community Вікінавіны — 2004. Праверана 29 лютага 2016.
  • Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • http://www.nytimes.com/1986/09/24/movies/film-medieval-mystery-in-name-of-the-rose.html
  • а б la RepubblicaRoma: GEDI Gruppo Editoriale, 1976. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 25 студзеня 2019.
  • Літаратура

    • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

    Спасылкі

    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Умберта Эка
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці