Уладзімір Максімавіч Скарынкін

паэт і перакладчык
(Пасля перасылкі з Уладзімір Скарынкін)

Уладзімір Максімавіч Скарынкін (7 чэрвеня 1939, г. Віцебск) — беларускі паэт і перакладчык.

Уладзімір Максімавіч Скарынкін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння7 чэрвеня 1939(1939-06-07) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціперакладчык, паэт
Мова твораўбеларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1961 года працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 г. у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі, у 1982—1987 і 1992—1999 гадах у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Друкуецца з 1955. Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці.

Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000).

На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004).

Бібліяграфія

  • Гукавы бар’ер. Мн., 1972;
  • Дазвольце ўзлёт. Мн., 1975;
  • Чацвёрты разварот. Мн. 1979;
  • Вугал атакі. Мн., 1983;
  • Пасадачныя агні. Мн., 1985;
  • Выратавапьны плыт. Мн., 1988;
  • Размова на парозе. Мн., 1991;
  • Лосвіда. Мн., 1993;
  • Апошняе слова. Мн., 1994.
  • Дзе і як жыве Нептун? Мн., 2014.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Саламаха У. Журба і радасць Уладзіміра Скарынкіна / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 31 студз. — С. 12.
  • Саламевіч І. Скарынкін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Скарынкін Уладзімір Максімавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 5. — С. 358—361.

Спасылкі