Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч
- Старонка
- Размовы
Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1967(1967-08-30) (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, публіцыст, драматург |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (нар. 30 жніўня 1967, Вятчын) — беларускі празаік і публіцыст, драматург.
Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці[1] ў шматдзетнай сям’і.
Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Служыў у радах Савецкай арміі[1].
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам сярэдняй школы ў Бялёве Жыткавіцкага раёна, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 у Жыткавічах.
На працягу 18 гадоў галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», потым гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці». Таксама 7 гадоў працаваў уласным карэспандэнтам па Гомельскай вобласці рэспубліканскай газеты «Беларускі Час» (газета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі)[1].
Жыве ў Гомелі.
У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].
Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў па Рэспубліцы Беларусь[1].
Ініцыятар, арганізатар літаратурных фестываляў: Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і Форума маладых літаратараў Гомельшчыны.
Выбіраўся дэпутатам Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў 23-га склікання[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельская-Цэнтральнай акругі № 33. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[1].
Аўтар звыш 35 кніг прозы, публіцыстыкі, п’ес.
Аўтар кніг: «Споднія яблыкі» (1999), «Дзе над горадам лунаюць буслы» (2000), «Забранае шчасце» (2001), «Глыбокія карані» (2001), «На варце — днём і ноччу» (2001), «На мяжы» (2003), «Плата за каханне» (2007), «Крокі па роднай зямлі» (2005), «Адкрый сваё сэрца» (2006), «Запах черемухи» (2007), «Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение» (2007), «Вяртанне» (2008). У 2010 годзе выйшлі з друку два тамы выбраных твораў: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы. У 2013 годзе выйшла з друку кніга прозы «Цяпло маладзіка» (раман, аповесці, п’есы), а ў 2014 годзе — новая кніга прозы «Анёлак мой, Анёлак». У 2022 годзе выйшаў раман-версія «Па веры вашай…», у 2023 годзе надрукаваны яго працяг — раман-версія «Любі бліжняга твайго…». У 2023 годзе выйшла з друку драматычная аповесць на рускай мове «Я тоже сын человеческий» (кабардзінская легенда).
У сваіх мастацкіх творах пісьменнік звяртаецца да падзей мінулых дзесяцігоддзяў. Так, падзеі рамана «Забранае шчасце» адбываюцца на жыткавіцкім Палессі, каля балотнага Князь-возера, у 1930-я гады — час карэнных грамадскіх перамен.
Асобныя творы перакладзеныя на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую і кабардзінскую мовы.
Жанаты. Мае дачку[1].