Украінскія навіны

«Украінскія навіны» (укр.: Українські новини) — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў другой палове 1997 года. На 2014 г. выпускала 27 зводак паведамленняў, у тым ліку 11 штотыднёвых і 7 штомесячных аглядаў, на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агулам штодня пастаўляла каля 300 навін звыш 10 тыс. пакупнікам. Мела рэпартэраў ва ўсіх абласцях Украіны.

Украінскія навіны
ТыпТаварыства з абмежаванай адказнасцю
ЗаснаваннеДругая палова 1997
ЗаснавальнікіМіхайла Каламіец  (укр.)
РазмяшчэннеКіеў, вул. Эспланадная  (укр.), д. 20
Ключавыя постаціМікола Шаўчэнка
ГалінаСМІ
ПрадукцыяНавіны
ДэвізАпошнія навіны — першымі
Матчына кампанія«У.А. Інтэр Медыя»  (укр.)
Сайтwww.un.ua

Гісторыя

У другой палове 1997 г. Міхаіл Каламіец заснаваў агенцтва на аснове эканамічнай рэдакцыі «Укрінфарм-бізнес-навін», якую стварыў у 1993 г. і дзе ад таго часу працаваў рэдактарам да сваёй гібелі ў 2002 годзе[1]. У 2000 г. палову акцый набыла «Агенцтва гуманітарных тэхналогій», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады Украіны ад Народна-дэмакратычнай партыі  (укр.) Валерыю Харашкоўскаму  (укр.). У 2004 г. спадкаемцы заснавальніка прадалі «Агенцтву гуманітарных тэхналогій» другую палову акцый. У маі 2006 г. агенцтва займела прэс-цэнтр (плошча 95 кв.м. на 70 месцаў) для нарадаў, прэзентацыяў, круглых сталоў, семінараў і трэнінгаў. На пачатку 2009 г. — фотаслужбу «Украінскае фота». У лютым 2013 г. украінскі прадпрымальнік Зміцер Фірташ  (укр.) набыў «У. А. Інтэр Медыя» разам з агенцтвам за $2,5 мільярды.

Зноскі

Спасылкі