Увэр-Хангайскі аймак

Увэр-Хангайскі аймак, таксама Увэрхангай (манг.: Өвөрхангай аймак) — аймак у цэнтральнай Манголіі.

Увэр-Хангайскі аймак
манг.: Өвөрхангай аймаг
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Манголія
Уваходзіць у
Уключае19 самонаў
Адміністрацыйны цэнтрАрвайхээр
Дата ўтварэння1931
Афіцыйная мовамангольская
Насельніцтва (2010)100 444
Шчыльнасць1,6 чал./км²
Нацыянальны складхалха-манголы
Канфесійны складбудысты
Плошча62 895 км²
Увэр-Хангайскі аймак на карце
Часавы поясUTC+8
Код ISO 3166-2MN-055
Код аўтам. нумароўӨВ_
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі

Увэрхангай быў утвораны ў 1931 годзе. Плошча аймака складае 62 895 км². Колькасць насельніцтва —100 444 чалавек (на канец 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Арвайхээр. Аймака падзяляецца на 19 самонаў.

Геаграфія

Увэрхангай знаходзіцца ў цэнтральнай Манголіі. На захадзе ад яго размешчаны Баян-Хангорскі аймак, на поўначы — аймакі Архангай і Булган, на ўсходзе — Цэнтральны і Сярэднегабійскі, на поўдні і паўднёвым усходзе — Паўднёва-Габійскі аймакі. На поўначы і паўночным захадзе аймака ляжаць Хангайскія горы. Тут, на поўначы, знаходзяцца таксама самыя старыя будысцкія манастыры Манголіі — Эрдэні-Дзу і Шанх. На поўдзень ад Ганс распасціраецца стэпавая раўніна, на крайнім поўдні — адгор’і Гобі-Алтайскага хрыбта.

Эканоміка

На тэрыторыі аймака знаходзіцца вугальнае радовішча Баянтэг, якое было адкрыта ў 1961 годзе. Агульныя запасы складаюць 29 мільёнаў тон, аднак 4 з іх ужо здабыта. Таксама вядзецца разведка радовішчаў золата. Плануецца пабудаваць цеплавую электрастанцыю магутнасцю ў 40 МВт. Увэрхангай мае найбольшую колькасць жывёлы ў Манголіі. У год аймак пастаўляе 82,4 тоны вярблюджай воўны, 77,7 тоны поўсці якаў, 9353,4 тыс. літраў каровінага і 2164,8 тыс. літраў казінага малака. Аймак з’яўляецца адным з найлепшых рэгіёнаў Манголіі па ўзроўні інфраструктуры.

Славутасці

  • Побач з трасай Улан-Батар — Арвайхээр, прыкладна ў 15 км на ўсход ад шашы, побач з населеным пунктам Бурда знаходзіцца геаграфічны цэнтр Манголіі, які адзначаны каменным абеліскам (N46 52 E103 50).
  • Манастыр Эрдэн-Зуў, адзін з самых старажытных манастыроў, які захаваўся да гэтага часу. Ён быў пабудаваны на месцы былой сталіцы Мангольскай імперыі XIII стагоддзя Каракарума (заснаваны Чынгісханам).
  • Музей Хархарум
  • Манастыр Шанх — у 1647 годзе заснаваны як качавы, у 1787 годзе засведчыў сваё становішча паблізу гары Шанх. У 1990 годзе ад манастыра засталося некалькі паўразбураных будынкаў, цяпер ён рэстаўруецца.
  • Хужыр — лячэбны санаторый на вышыні 2660 метраў над узроўнем мора.
  • Вадаспад на прытоку ракі Архон — самы вядомы вадаспад у Манголіі.
  • Наскальныя малюнкі ў мясцовасці Палу (N45 26,651 E 102 09,970, вышыня над узроўнем мора 1697 м). Узрост малюнкаў каля 13 000 гадоў. Каардынаты другой групы малюнкаў N45 25,855 E102 08,434, вышыня над узроўнем мора 1672 м.

Адміністрацыйны падзел

Самоны Увэр-Хангайскага аймака[1]
СамонМонгольская
назва
Насельніцтва,
(2004)
Насельніцтва,
(2006)
Насельніцтва,
(2008)
1АрвайхээрАрвайхээр22 54624 95425 622
2Барунбаян-УланБаруун Баян-Улаан2 5862 5022 556
3Бат-УлзыйБат-Өлзий5 9325 8786 189
4Баян-УндэрБаян-Өндөр3 7344 0774 261
5БаянголБаянгол4 1033 9334 572
6БогдБогд5 7085 3955 342
7БурдБүрд3 1713 2583 135
8Гучын-УсГучин-Ус2 2902 2792 260
9ХайрхандуланХайрхандулаан3 3883 4623 510
10ХархорынХархорин12 54613 27012 901
11ХужыртХужирт6 7816 7496 649
12НарыйнтэлНарийнтээл3 7973 7923 736
13УлзыйтӨлзийт2 8052 6782 741
14СантСант3 7063 5403 525
15ТарагтТарагт3 8603 4243 313
16ТугрэгТөгрөг2 8392 6912 689
17УянгаУянга10 00310 5109 581
18ЕсэнзуйлэЕсөнзүйл3 5843 4153 422
19Зунбаян-УланЗүүнбаян-Улаан4 2684 3434 436

Заўвагі

Спасылкі