Тэадор Кёрнер

Тэадор Кёрнер, эдлер (дваранскі тытул) фон Зігрынген (ням.: Theodor Körner Edler von Siegringen, 23 красавіка 1873 — 4 студзеня 1957) — аўстрыйскі палітык, прэзідэнт Аўстрыі ў 1951—1957 гадах.

Тэадор Кёрнер
ням.: Theodor Körner
прэзідэнт Аўстрыі
21 чэрвеня 1951 — 4 студзеня 1957
ПапярэднікКарл Рэнер
ПераемнікАдольф Шэрф
бургамістр Вены[d]
17 красавіка 1945 — 22 чэрвеня 1951
ПапярэднікРудольф Прыкрыл[d]
ПераемнікФранц Ёнас[d]
Нараджэнне24 красавіка 1873(1873-04-24)[1]
Смерць4 студзеня 1957(1957-01-04)[2][3][…] (83 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнніням.: Theodor Körner Edler von Siegringen
Партыя
Званнегенерал і салдат
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняя біяграфія

Нарадзіўся ў Уйсёне (прыгарадзе сучаснага Камарам), у сям’і афіцэра аўстра-венгерскай арміі, наведваў ваенную школу, ваенную акадэмію і ў 1894 г. стаў лейтэнантам. Паступіў на службу ў якасці афіцэра ў горадзе Аграм (цяперашні Заграб) і да 1904 г. даслужыўся да маёра. У гэтым жа годзе паступіў на службу ў аўстрыйскі генеральны штаб. У Першую сусветную вайну быў адным з актыўных камандуючых на італьянскім фронце. Скончыў ваенную кар’еру ў 1924 г. у чыне генерала.

Палітычная біяграфія

Заўсёды зацікаўлены палітыкай Кёрнер стаў членам SPÖ і быў абраны ў парламент у 1924 годзе. Адначасова пачаў працу над арганізацыяй Рэспубліканскага шуцбунда, у якім выступаў за правядзенне незалежнай і радыкальнай палітыкі. Ён быў старшынёй Бундэсрата ў перыяд паміж снежнем 1933 і лютым 1934 г.

Грамадзянская вайна ў Аўстрыі і ўсталяванне аўстрафашысцкай дыктатуры спынілі кар’еру Кёрнера як палітыка. Ён быў арыштаваны, як і многія яго аднапартыйцы, аўтарытарным урадам, які забараняў усе апазіцыйныя партыі. Пасля аншлюсу Аўстрыі, падчас Другой Сусветнай вайны Кёрнер быў зноў арыштаваны, на гэты раз ужо нацыстамі.

Пасля вайны, 17 красавіка 1945 г., Кёрнер быў прызначаны савецкімі акупацыйнымі войскамі ў Аўстрыі часовым бургамістрам Вены. Кёрнер адказваў за перабудову і аднаўленне сталіцы, якая моцна пацярпела падчас вайны. Пасля смерці Карла Рэнера яго партыя прапанавала Кёрнера ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аўстрыі, і Кёрнер выйграў выбары, атрымаўшы крыху больш, чым 51 працэнт. Ён стаў першым прэзідэнтам краіны, абраным прамым галасаваннем. Кёрнер памёр падчас свайго тэрміну.

Зноскі

  • Theodor Korner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці