Турынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ту́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Турын.

Турынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статуссельсавет
Уваходзіць уПухавіцкі раён
Уключае29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрТурын
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)2 030
Код аўтам. нумароў5
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ананіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Сітнікі і вёскі Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Слабада, Стары Двор, Хочын)[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1268 чалавек[2], з іх 89,2 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2030 чалавек[4].

Населеныя пункты

  • 20 жніўня 1947 года — 12
  • 1 студзеня 1947 года — 24
  • 2013 год — 29

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.