Тулуза

горад у Францыі

Тулуза (фр.: Toulouse [tuˈluz], мясц. [tuˈluzə], акс.: Tolosa [tuˈluzɔ], лац.: Tolosa) — горад на поўдні Францыі, сталіца рэгіёна Аксітанія і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Верхняя Гарона. Насельніцтва — 427 тыс. чалавек (адзнака 2004 г.). Дэвіз акс.: Per Tolosa totjorn mai.

Горад
Тулуза
фр.: Toulouse, акс.: Tolosa
ГербСцяг[d]
ГербСцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
4015 км²
Вышыня цэнтра
141 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
398 000 чалавек (2009)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
31000[3], 31100[3], 31200[3], 31300[3], 31400[3] і 31500[3]
Афіцыйны сайт
Тулуза на карце Францыі
Тулуза (Францыя)
Тулуза

Гісторыя

У 106 годзе да н.э. гальскае паселішча Талоса было захоплена рымлянамі. З IV стагоддзя вядома пра знаходжанне ў Тулузе біскупа.

З 419 па 507 гады Тулуза была сталіцай каралеўства вестготаў.

У 508 годзе Тулузай авалодалі франкі на чале з Хлодвігам. Час ад часу Тулуза апынялася сталіцай самастойнага каралеўства Аквітанія. У 721 годзе вытрымала аблогу сарацынаў. З 778 года — рэзідэнцыя графаў Тулузскіх, якія трымалі пад сваім кантролем поўдзень Францыі.

Дабрабыт сярэднявечнай Тулузы быў звязаны не толькі з яе сталічным становішчам, але і з тым, што праз яе праходзіў шматлюдны шлях Святога Якава. Аблога Тулузы крыжакамі працягвалася з кастрычніка 1217 па чэрвень 1218 года. Хоць узяцце крыжакамі і нанесла адчувальны ўдар, горад працягваў развівацца. У 1214 годзе Святы Дамінік заснаваў у Тулузе ордэн дамініканцаў. У 1229 годзе пачаў працаваць Тулузскі ўніверсітэт, а ў 1317 годзе біскупская кафедра ўзвысілася да ступені архібіскупскай.

Пасля далучэння да каралеўскага дамена ў 1271 годзе Тулуза да Вялікай французскай рэвалюцыі заставалася цэнтрам правінцыі Лангедок. Тулузскі парламент, упершыню скліканы ў 1420 годзе, разглядаў судовыя цяжбы жыхароў усяго поўдня Францыі. Пра тулузскія літаратурныя турніры гл. Клеманс Ізор.

У гады Гугеноцкіх войнаў Тулуза служыла апорай Каталіцкай лігі. У 1632 годзе ў двары Тулузскай ратушы быў пакараны смерцю апошні герцаг Манмарансі.

У 1814 годзе маршал Сульт прайграў пад Тулузай апошнюю бітву Паўастраўной вайны.

Да будаўніцтва першай чыгункі Тулуза як правінцыйны горад пазнілася ў сваім прамысловым развіцці.Пачатак тулузскаму авіябудаванню паклаў Клемент Адэр (1841—1925). Пры Шарлі дэ Голі ў Тулузе размясціліся Нацыянальны цэнтр касмічных даследаванняў і звязаныя з ім прадпрыемства абароннай і авіякасмічнай галін, што спрыяла хуткаму эканамічнаму і сацыяльнаму росту. Некалькі струхлелых кварталаў старой забудовы былі знесены; на іх месцы з’явіліся сучасныя вышынныя будынкі.

Геаграфія

Тулуза размешчана на берагах Гароны, паміж Атлантычным акіянам (250 км) і Міжземным морам (150 км). У Тулузе змыкаюцца Лангедокскі і Гаронскі каналы, якія злучаюць Атлантычны акіян з Міжземным морам. Старая частка горада займае высокі правы бераг Гароны. Вакол раскінуліся прадмесці, вядомыя з Сярэднявечча. Даўней тут размаўлялі на аксітанскай гаворцы. На левым беразе — прадмесце Сен-Сіпр’ен; за ім — спальны раён сучаснай забудовы, Мірай.

Клімат

Клімат Тулузы
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C21,222,127,130,032,739,840,240,235,330,224,321,140,2
Сярэдні максімум, °C9,010,813,416,120,023,927,426,724,319,212,99,417,8
Сярэдні мінімум, °C1,82,94,06,59,612,815,215,012,79,55,02,58,1
Абсалютны мінімум, °C−18,6−19−8−3−0,84,07,65,51,9−3−7,5−12−19
Норма ападкаў, мм555557647357414747514855650
Крыніца: Infoclimat

Славутасці

Начное падсвятленне плошчы Капітолія з выкладзеным на маставой аксітанскім крыжом

У Тулузе своеасаблівая архітэктура, яе таксама называюць «ружовым горадам» з-за колеру цэглы — традыцыйнага матэрыялу, з якога быў пабудаваны стары горад.

Сярод архітэктурных помнікаў горада вылучаюцца — выкананая ў гатычным стылі царква якабінцаў (Les Jacobins) XIII—XIV стагоддзяў, раманская базіліка Сэн-Сэрнэн (Saint-Sernin) пачатак будаўніцтва канец XI стагоддзя, сабор Сэнт-Эцьен (Saint-Etienne) лічыцца прататыпам гатычна-мерыдыянальнага стылю, гісторыя якога пачынаецца ў 1073 годзе.

Рэнесансны атэль д’АсезаАсабняк купца П’еро (XVII стагоддзе)Месца нараджэння ордэна дамініканцаў

Адукацыя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  • а б в г д е Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
  • Partenariat et amitié existantsеntre villes et régions de France et d’Ukraine (фр.)
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці