Тромбафлебіт

Тромбафлебіт (ад тромб і флебіт) — трамбоз з запаленнем сценкі вены і ўтварэнне тромба, які зачыняе яе прасвет.

Тромбафлебіт
МКХ-10I80.80., I82.182.1
МКБ-10-КМI80.0
МКХ-9451451
МКБ-9-КМ451.0[1][2] і 451.2[2]
DiseasesDB3498
MedlinePlus001108
MeSHD013924

Прычыны тромбафлебіту

У развіцці захворвання ляжыць комплекс прычын:

  • інфекцыя
  • запаволенне цёку крыві і павышэнне яе згусальнасці
  • паніжэнне рэактыўнасці арганізма
  • парушэнне цэласці сценак сасудаў (траўма вены)
  • змена складу крыві

Часам тромбафлебіт - ускладненне родаў, розных аперацый, інфекцыйных захворванняў, злаякасных новаўтварэнняў.

Лячэнне тромбафлебіту

Лячэнне тромбафлебіту залежыць ад стадыі і формы захворвання. У выпадках, калі тромбафлебіт выкліканы няправільным правядзеннем ін'екцый, выкарыстоўваюць спіртавыя кампрэсы і антыкаагулянты (напрыклад, гепарынавую мазь). Пры інфекцыйнай этыялогіі выкарыстоўваюць антыбіётыкі, пры цяжкіх выпадках - хірургічнае ўмяшанне і інш.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).